«Курыныя ўцёкі» (англ.: Chicken Run) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Aardman Animations» 2000 года. Пераможца прэміі Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса (2000) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм».
Курачкам на ферме місіс Туідзі даводзіцца нялёгка. Для кожнай з гэтых няшчасных птушак любая, нават самая добрая раніца, можа стаць апошняй: у імгненне вока яны могуць трапіць у суп або стаць начынкай для піражка.
Пакорлівыя хатнія птушкі жывуць у пастаянным страху ў жудасных куратніках, якія нагадваюць баракі канцлагера. Усе спробы вырвацца са страшнай фермы на волю заканчваюцца правалам. Але аднойчы на ферме з’яўляецца вясёлы амерыканскі певень Рокі.