wd wp Пошук:

Курт фон Шлейхер

Курт фон Шлейхер (ням.: Kurt von Schleicher; Kurt von Schleicher (i), 4 красавіка 1882 — 30 чэрвеня 1934) — рэйхсканцлер Германіі са снежня 1932 па студзень 1933 года, папярэднік Гітлера на гэтай пасадзе і, такім чынам, апошні кіраўнік урада Веймарскай рэспублікі.

Курт фон Шлейхер на выхадзе з ваеннага міністэрства неўзабаве пасля сваёй адстаўкі з паста рэйхсканцлера. Люты 1933 года

Біяграфія

З сям’і ваенных. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Генерал, зрабіў кар’еру ў рэйхсверы ў 1920-я гады, служыў сувязным звяном паміж арміяй і палітыкамі Веймарскай рэспублікі. Прытрымваўся кансерватыўных «прускіх» поглядаў на армію і дзяржаву, актыўна ўдзельнічаў у тайнай рэмілітарызацыі краіны, аднак у галіне эканомікі прытрымваўся больш ліберальных поглядаў. З 1930 года адыгрываў вялікую палітычную ролю дзякуючы ўплыву на прэзідэнта Гіндэнбурга, спрыяў фарміраванню кабінетаў урада Брунінга, а затым Папена, свайго сябра; быў пры іх ваенным міністрам. На пасадзе рэйхсканцлера, якую ён займаў меней двух месяцаў, працягваў палітыку пераўзбраення Германіі, аднак не атрымаў падтрымкі рэйхстага і ў выніку змовы Папена, Ялмара Шахта з Гіндэнбургам быў зняты, а на яго месца прызначаны Гітлер (30 студзеня 1933).

Застрэлены па загадзе Гітлера падчас Ночы доўгіх нажоў разам са сваёй жонкай Элізабет; трупы выявіла 16-гадовая дачка. Як распавядала потым кухарка, яна прывяла да яго ў кабінет двух мужчын у цывільным. Адзін з іх спытаў: «Вы генерал фон Шлейхер?» Пачуўшы сцвярджальны адказ, яны выстралілі: спачатку — у фон Шлейхера, затым — у яго жонку, якая выбегла на гук выстралаў. Асноўнымі падзеямі «Ночы» былі расправы з кіраўнікамі СА, але Гітлер загадаў заадно забіць таксама некалькіх сваіх палітычных ворагаў, да якіх СА не мелі адносінаў; сярод іх апынуўся і Шлейхер. Фюрар падазраваў яго (магчыма, небеспадстаўна) у спробах рэстаўрацыі дынастыі Гогенцолернаў. Версія пра сувязь паміж Шлейхерам і Ромам нават не разглядалася з прычыны яе відавочнай недарэчнасці: Шлейхер адчуваў такую моцную непрыязнасць да Рома, што нават не спрабаваў хаваць гэтага.

Пасля забойства Шлейхера арганізатары «Ночы доўгіх нажоў» асцерагаліся месці з боку ваенных. Аднак Вальтэр фон Райхенау развеяў іх страхі, выдаўшы камюніке:

" За апошнія тыдні было ўсталявана, што былы ваенны міністр, генерал у адстаўцы фон Шлейхер падтрымліваў кантакты з варожымі дзяржаве коламі штурмавікоў і замежнымі дзяржавамі. Было даказана, што ён сваімі выказваннямі і дзеяннямі выступаў супраць нашай дзяржавы і яго кіраўніцтва. Гэты факт вызначыў неабходнасць яго арышту падчас правядзення чысткі. У момант затрымання супрацоўнікамі крымінальнай паліцыі Шлейхер паспрабаваў аказаць супраціўленне, ужыўшы зброю. Падчас узніклай перастрэлкі генерал у адстаўцы і яго жонка, якая ўмяшалася, былі смяротна паранены. "

Пасля Герынг сцвярджаў, што жадаў толькі арыштаваць Шлейхера, аднак яго апярэдзіла каманда гестапа.

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. 1 2 3 Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118608037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Шлейхер Курт фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Kurt von Schleicher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Міністры абароны Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезны крыж
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэйхсканцлеры Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
Катэгорыя·Памерлі ў Патсдаме
Катэгорыя·Забітыя палітыкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генералы пяхоты (Германія)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу