wd wp Пошук:

Рэйхсканцлер

Рэйхсканцлер (ням.: Reichskanzler, літ. Імперскі канцлер) — пасада кіраўніка ўрада (аналаг прэм’ер-міністра) ў кайзераўскай Германіі і ў Веймарскай рэспубліцы. Рэйхсканцлер прызначаўся да 1918 года імператарам, а пасля 1918 года Рэйхспрэзідэнтам, але ў Веймарскай рэспубліцы яму мог быць аб’яўлены вотум недаверу дэпутатамі партыі, якая перамагла на выбарах у Рэйхстаг, таму прызначэнне адбывалася звычайна з улікам партыйнага складу Рэйхстага.

У 1933 годзе Рэйхсканцлерам быў прызначаны Адольф Гітлер, пры якім Веймарская рэспубліка ператварылася ў Трэці рэйх на чале з нязменным правадыром-фюрарам (якому былі перададзеныя паўнамоцтвы Рэйхспрэзідэнта). Пасля самагубства Гітлера Рэйхсканцлерам суткі (да ўласнага самагубства) быў Ёзэф Гебельс, з 30 красавіка па 1 мая 1945, а затым абавязкі Канцлера ва Фленсбургскім ўрадзе Карла Дзёніца выконваў граф Людвіг Шверын фон Крозіг (да свайго арышту Саюзнікамі 23 мая).

Аб канцлера ФРГ гл. Федэральны канцлер Германіі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Людвіг Шверын фон Крозіг фактычна выконваў абавязкі рэйхсканцлера ў Фленсбургскім урадзе з 1 па 23 мая 1945 года, аднак афіцыйна яго пасада называлася «Галоўны міністр» (ням.: Leitender Minister)
  2. Людвіг Шверын фон Крозіг фактычна выконваў абавязкі рэйхсканцлера ў Фленсбургскім урадзе з 1 па 23 мая 1945 года, аднак афіцыйна яго пасада называлася «Галоўны міністр» (ням.: Leitender Minister)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэйхсканцлеры Германіі
Катэгорыя·Веймарская рэспубліка
Катэгорыя·Пасады
Катэгорыя·Кіраўнікі ўрадаў
Катэгорыя·Вышэйшае кіраўніцтва Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Германская імперыя