wd wp Пошук:

Курт Вальдхайм

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Курт Ёзэф Вальдхайм (ням.: Kurt Josef Waldheim; 21 снежня 1918, Санкт-Андрэ-Вердэрн, Германская Аўстрыя — 14 чэрвеня 2007, Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі дыпламат і палітык, 4-ы Генеральны сакратар ААН (1972—1981), Прэзідэнт Аўстрыі (1986—1992). Доктар юрыдычных навук (1944).

Біяграфія

Курт Вальдхайм нарадзіўся ў пасёлку Санкт-Андрэ-Вердерн, Ніжняя Аўстрыя. Яго бацька, чэх па паходжанні, насіў прозвішча Вацлавік (Waclavik), але ў год нараджэння Курта, пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі, змяніў яе на нямецкую.

Пасля заканчэння школы служыў у аўстрыйскай арміі ў 1936—1937 гадах. Пасля аншлюсу Аўстрыі ў 1938 годзе ўступіў у шэрагі Нацыянал-сацыялістычнай студэнцкай лігі Германіі (NSDStB). Праз некаторы час пайшоў добраахвотнікам у СА.

Падчас Другой сусветнай вайны служыў у вермахце, ваяваў на ўсходнім фронце. У 1941 годзе быў паранены. У сваёй аўтабіяграфіі, якая выйшла ў 1985 годзе, сцвярджаў, што пасля ранення быў вызвалены ад службы на фронце і пакінуты час вайны прысвяціў вучобе ў Венскім універсітэце. Аднак пазней знайшліся дакументы і сведчанні, якія даказваюць, што яго ваенная служба працягвалася да 1945 года. У 1945 годзе ён сапраўды атрымаў ступень доктара юрыспрудэнцыі ў Венскім універсітэце. У 1944 годзе ажаніўся.

Пасля заканчэння вайны Курт Вальдхайм паступіў на дыпламатычную службу: працаваў назіральнікам і прадстаўніком Аўстрыі ў ААН, паслом у Канадзе, міністрам замежных спраў Аўстрыі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Вальдхайм Курт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://www.allheadlinenews.com/articles/7007642889
  5. http://news.bbc.co.uk/2/hi/europe/6753069.stm
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771000 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118771000 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  8. http://trove.nla.gov.au/result?q=%22%20Waldheim,%20Kurt.%22
  9. http://www.friedhoefewien.at
  10. Kandell J. Kurt Waldheim dies at 88; ex-UN chief hid Nazi past // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2007. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Персоны нон грата
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Аўстрыі пры ААН
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Аўстрыі
Катэгорыя·Генеральныя сакратары ААН
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Усмешкі
Катэгорыя·СА
Катэгорыя·Кавалеры Крыжа «Ваенных заслуг»
Катэгорыя·Члены Аўстрыйскай народнай партыі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Памерлі 14 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жалезны крыж
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Паслы Аўстрыі ў Канадзе
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Дактары права
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Аўстрыі