Кунілі́нгус (лац.: cunnus — вонкавыя жаночыя палавыя органы + лац.: lingo — лізаць) — сексуальная практыка, якая ажыццяўляецца ў дачыненні да жанчыны шляхам уздзеяння на клітар і вульву губамі, языком або зубамі партнёра[1][2]. Клітар ёсць найбольш сексуальна адчувальнай часткай жаночых палавых органаў, і яго стымуляцыя можа прывесці да сексуальнага ўзбуджэння жанчыны або дасягнення аргазму[3][4][5].
Кунілінгус можа быць сексуальна ўзбуджальным для ўдзельнікаў і можа быць выкананы сексуальным партнёрам у якасці прэлюдыі для стымулявання ўзбуджэння перад іншымі сексуальнымі дзеяннямі (напрыклад, вагінальным або анальным палавым актам)[1][6] або як самастойны сексуальны акт[1][2]. Кунілінгус выклікае рызыку заражэння інфекцыямі, якія перадаюцца палавым шляхам, але рызыка перадачы пры аральным сексе, асабліва перадачы ВІЧ, значна ніжэйшая, чым пры вагінальным або анальным сексе[7][8].
Аральны секс часта табуяваны[1], але ў бальшыні краін няма законаў, якія забараняюць гэтую практыку. Як правіла, гетэрасексуальныя пары не лічаць што кунілінгус можа закрануць цнатлівасць аднаго з партнёраў, у той час як лесбійскія пары звычайна разглядаюць яго як форму страты цнатлівасці[9][10][11]. У людзей таксама могуць узнікаць негатыўныя пачуцці з нагоды выканання або атрымання кунілінгуса або яны могуць адмаўляцца ад гэтага[1].
![]() |
Кунілінгус на Вікісховішчы |
---|