wd wp Пошук:

Кунтушовы строй

Шляхціц Станіслаў Антоні Шчука ў прадстаўнічым традыцыйным чырвоным кунтушы. Каля 1735—1740, невядомы аўтар[1], Вілянуўскі палац(руск.) бел., галерэя

Кунтушовы строй — мужчынскі касцюм шляхты і багатага мяшчанства ў ВКЛ у XVII — пачатку XIX стагоддзя, галоўнымі часткамі якога з’яўляліся кунтуш і жупан[2].

Гісторыя

Даніэль Шульц Малодшы(руск.) бел.. «Партрэт Януша Радзівіла», каля 1652 года. НММ РБ

Лічыцца, што кунтушовы строй сфарміраваўся ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя і да пачатку XIX стагоддзя эвалюцыяніраваў у адпаведнасці з модай. Нязменнымі заставаліся спалучэнне ў комплексе дзвюх прадметаў адзення, падпярэзванне тканым поясам, пераважнае прызначэнне як святочнага, выхаднога ўбрання[2].

У XVIII стагоддзі, калі ў Рэчы Паспалітай справы ішлі не вельмі, слуцкі пояс і кунтушовы строй былі сінонімамі патрыятызму і сармацкага духу[3].

Апісанне

Памятная манета НБ РБ «Слуцкія паясы», 2013

У аснове кунтушовага строю ляжала ўсходняя традыцыя двайной вопраткі. Акрамя ўласна кунтуша і жупана ён быў дапоўнены падкрэслена дарагімі, шыкоўнымі элементамі[4]. У комплекс уваходзілі высокія жаўтавата-вохрыстых тонаў саф’янавыя(руск.) бел. боты, шапка, ювелірнай работы сярэбраныя ці залатыя гузікі, брошы-засцежкі з каштоўнымі камянямі, эгрэт(руск.) бел. на галаўны ўбор, тканы пояс і шабля. Кожная з такіх дэталяў не толькі мела характэрны выгляд, прызначэнне, але дапасоўвалася да ўсяго строю па форме, дэкору і колеру, складаючы разам завершаны ансамбль[4].

Зноскі

  1. Hanna Widacka Antoni Stanisław Szczuka, zaufany sekretarz Jana III Sobieskiego (польск.) . Праверана 25 чэрвеня 2010.
  2. 1 2 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 114.
  3. «У адзенні мы не адставалі ад Парыжу і Вены». Модныя «лукі» хіпстараў Рэчы Паспалітай
  4. 1 2 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 14.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Беларускі касцюм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Культура Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Польскі касцюм
Катэгорыя·Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Шляхта