wd wp Пошук:

Кунтуш

Шляхціч у кунтушы

Кунтуш — верхняе мужчынскае адзенне, якое апраналі на жупан. На Беларусь прыйшоў з Венгрыі праз Польшчу. Разам з жупанам стаў традыцыйным адзеннем заможных людзей, складаючы так званы кунтушовы строй. Шылі доўгім, ніжэй каленяў. Насілі звычайна расшпіленым, каб быў відаць жупан.

Асаблівасць кунтушу — разрэзаныя рукавы, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Рабілі кунтушы з сукна, пазней з шоўку (часам падшывалі футрам) яркага, але цямнейшага за жупан колеру. Падпяразвалі тканым каляровым поясам.

Гісторыя

Хоць вопратка, падобная канструкцыйна і эксплуатацыйна на кунтуш, вядома ўжо з пачатку XVI стагоддзя, першая пісьмовая згадка назвы «кунтуш» вядома толькі з аднаго з каштарысаў шавецкіх работ на выраб вайсковага адзення 1648 года[1].

Зноскі

  1. Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. — С. 13.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Матэрыяльная культура
Катэгорыя·Украінскі касцюм
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Этнаграфія Беларусі
Катэгорыя·Беларускі касцюм