wd wp Пошук:

Кума

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кума (значэнні). Кума́ — рака на Паўночным Каўказе ў Расіі.

Даўжыня ракі 802 км. Плошча вадазбору 33,5 тыс. км². Вытокі на паўночных схілах Скалістага хрыбта. У вярхоўі цячэ ў высокіх і стромкіх берагах, сярэдняе цячэнне ў шырокай даліне. Пасля выхаду на Прыкаспійскую нізіну рэчышча падзяляецца на рукавы, воды якіх звычайна не дасягаюць Каспійскага мора. Галоўны прыток — Падкумак. Высокія веснавыя паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў сярэднім цячэнні 11,9 м³/с. Воды вызначаюцца высокай мутнасцю.

Выкарыстоўваецца для арашэння (Церска-Кумскі і Кума-Маныцкі каналы). Адказненскае вадасховішча. На Куме гарады Мінеральныя Воды, Зеленакумск, Будзёнаўск.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Басейн Каспійскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі Дагестана
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Калмыкіі
Катэгорыя·Рэкі Стаўрапольскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без ілюстрацый
Катэгорыя·Рэкі Карачаева-Чаркесіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара