wd wp Пошук:

Кулебяка

Кулебяка, кулебяк — пірог з начынкай, традыцыйная руская страва, якая атрымала шырокае распаўсюджанне ў свеце.

Гісторыя

Пачатковыя старарускія кулебякі гатаваліся з XVII ст., выключна з дражджавога цеста, з некалькімі праслойкамі фаршу — з капусты, грэчневай кашы, крутых яек, сушанай і варанай рыбы, грыбоў, цыбулі і інш. Мяркуюць, што назва паходзіць ад нямецкага Kohlgebäck — «запечаная (ў цесце) капуста». У XIX ст. французскія кулінары, якія працавалі ў Расіі, надалі кулебякам міжнародную вядомасць і адаптавалі іх рэцэптуру пад патрабаванні «высокай кулінарыі»: іх пачалі гатаваць з больш далікатнага «французскага» цеста, у якасці начынкі ўжываць дзічыну, шампіньёны, рыс, ласося і г.д. Мода на кулебякі пад французскім уплывам трапіла і на двары шляхты Польшчы, Беларусі, Літвы, дзе кухмістры мясцовых магнатаў стваралі свае арыгінальныя рэцэпты кулебякаў («а-ля Сапега», «а-ля Радзівіл» і г.д.)

Прыгатаванне

Традыцыйны кулебяк робіцца з дражджавога цеста, раскатанага ў прамавугольнік таўшчынёй 1 см; у цэнтр выкладаецца фарш, часта з некалькіх розных пластоў, загортваецца, старанна зляпляецца. Згорнуты кулебяк выкладаецца швом уніз на нашмараваную тлушчам бляху, пакідаецца на пэўны час, каб цеста «падышло». Перад запяканнем у духоўцы нашмароўваецца яйкам і наколваецца ў некалькіх месцах відэльцам. Кулебяк звычайна падаюць парэзанымі на кавалкі, палітыя таплёным маслам — як самастойную страву і як дадатак да булёнаў, супоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Руская кухня
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Пірагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Беларуская кухня