Кабі́шчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Кабішча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шніцінскі сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — фальварак Шніці. З 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім раёне. 21 верасня 1925 года сельсавет перайменаваны ў Кабішчанскі, цэнтр перанесены ў вёску Кабішча. З 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пальмінскага сельсавета[1].