wd wp Пошук:

Кубліцкі сельсавет

Ку́бліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кублічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кублічы, якая ў 1930 годзе атрымала статус мястэчка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Кубліч паніжаны да вёскі. З 20 верасня 1944 года сельсавет ва Ушацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарапоўшчынскага сельсавета[1]. 20 мая 1960 года ў склад Старынкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галадушша, Гамылёва, Забалацце, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка і Слабодка)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынкаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Гамылёва, Забалацце, Ідута, Клапы, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка, Слабодка, Судзілавічы I і Судзілавічы II)[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Ушацкага раёна. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Селішчанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Анікеўшчына, Баяршчына, Воцькавічы, Двор Зерчаніцы, Загуззе, Зерчаніцы, Лажане, Мажуйкі, Мар’янполле, Рыбакі і Селішча)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[5], з іх 94,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,3 % — палякі, 0,3 % — украінцы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лепельскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кубліцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе