wd wp Пошук:

Ктувім

Ктувім (іўр.: כְּתוּבִים — «Пісанні») — трэці і заключны раздзел іўдзейскага Святога Пісання — Танаха. Вядомы таксама пад грэчаскай назвай Агіёграфы (стар.-грэч.: ἅγιος «святы» + γραφή — «пісанне») або проста Графіі. Упершыню падзел Яўрэйскай Бібліі на тры часткі (Тора, або Закон, Нэвіім, або адкрыццё святых прарокаў, і Пісанні — словы святасці) зроблена ў трактаце «Саферым», які адносіцца да VIII стагоддзя [1].

Спіс кніг, якія ўваходзяць у Ктувім

Падгрупа I. Тры паэтычныя кнігі (Сіфрэй Эмет)

Падгрупа II. Пяць скруткаў (Хамеш Мэгілот). У сінагагальным набажэнстве кожны з іх прачытваецца ў пэўныя дні года.

Падгрупа III. Іншыя гістарычныя кнігі

Галоўная адметная рыса кніг трэцяга раздзелу Танаха — тое, што яны напісаныя, сабраныя і ўключаныя ў канон пазней за астатнія кнігі, так што канчатковая кананізацыя і заключная рэдакцыя Ктувім як цэлага можа быць аднесеная да II ст. да н. э. — I ст. н. э. [2] [3] У грэчаскім перакладзе Старога Запавету (Септуагінта) Пісанні не складаюць асобага аддзелу, а размешчаны, згодна са зместам, паміж іншымі кнігамі. Так, Кніга Руф, Кнігі Летапісаў, Кніга Ездры, Кніга Неяміі і Кніга Эсфір знаходзяцца паміж гістарычнымі кнігамі; Плач Ераміі і Кніга прарока Данііла — паміж Кнігамі Прарокаў і г.д. Гэтага парадку прытрымліваюцца і Вульгата, і Біблія Лютэра.

Зноскі

  1. Соферим, трактат // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
  2. Артыкул «Біблія. Гісторыя стварэння і характарыстыка асобных кніг Бібліі» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  3. Біблейская крытыка. Д. Конторер
Тэмы гэтай старонкі (4):
Танах
Іўдаізм
Свяшчэнныя кнігі
Кабала