wd wp Пошук:

Ксенія Міхайлаўна Сітнік

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сітнік. Ксенія Міхайлаўна Сітнік (н. 15 мая 1995, Мазыр, Беларусь) — беларуская спявачка, тэлевядучая, журналіст. Лаўрэат дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2005 года, што праходзіў у бельгійскім горадзе Хаселт[2].

Біяграфія

Ксенія Міхайлаўна Сітнік нарадзілася 15 мая 1995 г. у Мазыры. Маці Ксеніі — Святлана Стацэнка — працавала мастацкім кіраўніком у студыі эстраднага спеву «ЮМЭС». Бацька Ксеніі, Міхаіл Сітнік — бізнэсмэн[3].

У 1998 годзе Ксенія паступіла ў ДУ № 34 г. Мазыра. У 2000 годзе яна перамагла на конкурсе «Міс Верасок»[4]. У 2001 годзе пачала займацца ў студыі эстраднага спеву «ЮМЭС», кіраўніцаю якой была яе маці[2].

Ксенія Сітнік удзельнічала ў многіх конкурсах[5]. У 2004 годзе на Міжнародным фестывалі дзіцячага мастацтва «Залатая пчолка» (Клімавічы) Ксенія стала ўладальнікам дыплому першай ступені. У 2005 годзе яна стала пераможцаю ў гарадской алімпіядзе па рускай мове. У ліпені таго ж года Ксенія перамагла ў дзіцячым конкурсе ў рамках фестывалю Славянскі базар у Віцебску[6], што прынесла ёй знакамітасць у Беларусі. Пасля гэтага Ксенія стала знаёма таксама ў Расіі, Польшчы і Германіі, дзякуючы ўдзелу на шматлікіх конкурсах і фестывалях[7].

У лістападзе 2005 года Ксенія Сітнік пераможна прадставіла Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні з песняю «Мы вместе». А праз год, 26 лістапада 2006 года адбылася прэзентацыя яе дэбютнага альбому, таксама названага «Мы вместе»[8].

У снежні 2005 года Ксенія сыграла галоўную ролю ў навагоднім мюзікле «Зорная ноч-2006». У мае 2006 года з’явіўся першы кліп спявачкі на песню «Маленький кораблик». Пазней з’явіліся кліпы на песні «Простая песенка» і «Нон-стоп».

Ксенія Сітнік вучылася ў мінскай гімназіі № 8 (скончыла ў 2013 годзе з адзнакай)[4] і у мінскай музычнай школе № 10 (скончыла ў 2010 годзе). Да мая 2009 года была вядучай перадачы «Наша пяцёрачка» беларускага тэлеканала «Лад», пакуль перадача не была закрыта; па афіцыйным дадзеным, перадачу было вырашана закрыць, таму што Ксенія пасталела[9].

15 мая 2010 года, на пятнаццаты дзень нараджэння Ксеніі, у Мінску быў прадстаўлены яе другі сольны альбом «Республика Ксения»[10].

У 2017 годзе Ксенія Сітнік скончыла Англа-Амерыканскі Універсітэт у Празе, дзе вучылася на журналіста, і атрымала вучоную ступень бакалаўра[11]. Зараз працуе журналістам-фрылансерам у сферы моды[12][13].

Дыскаграфія

Зноскі

  1. https://www.sb.by/articles/umnitsa-kseniya-sitnik.html
  2. 1 2 Ігар Карней. Чаму Ксенія Сітнік сьпявала не па-беларуску?// Радыё «Свабода». 28 лістапада 2005
  3. Виктория ПОПОВА. Умница Ксения Ситник(руск.) . Савецкая Беларусь (14 кастрычніка 2005). Праверана 3 лістапада 2016.
  4. 1 2 Екатерина ПРИХОДЬКО. Ксюша Ситник: от маленькой кокетки до дивной студентки(руск.) . Камсамольская Праўда (8 кастрычніка 2014). Праверана 3 лістапада 2016.(недаступная спасылка)
  5. Ольга Артишевская. С победой, Ксюша! (нявызн.), Вячэрні Мінск (27 лістапада 2005). Праверана 5 сакавіка 2013. Архівавана 4 сакавіка 2016.
  6. Ксения Ситник “Мы вместе” - победитель (нявызн.). Детское евровидение 2005, Хассельт. Сайт Еўрабачанне-Казахстан. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 18 лютага 2013.
  7. Ксения Ситник, 10 лет (Беларусь) (нявызн.). Участники. vitebsk.by. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 18 лютага 2013.
  8. Ксюша Ситник презентует свой сольный альбом (нявызн.), Інтэрфакс-Захад (17 лістапада 2006). Праверана 7 лістапада 2016. Архівавана 9 верасня 2018.
  9. Татьяна Пастушенко. Ксения Ситник переросла программу “Наша пятерочка” - Кухто (нявызн.), БЕЛТА (5 лістапада 2009). Праверана 7 лістапада 2016.
  10. Ксения Ситник: Выход нового альбома для меня — это очень важное, даже грандиозное событие(руск.)  (недаступная спасылка). БелаПАН (16 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2017. Праверана 7 лістапада 2016.
  11. Фотофакт. Ксения Ситник окончила университет в Праге (нявызн.), TUT.BY (28 ліпеня 2017). Праверана 21 сакавіка 2018. Архівавана 7 жніўня 2020.
  12. Ковальчук, Виктория. “Мой вес не меняется с 15 лет, стабильно 40 килограммов”. ЗОЖ повзрослевшей Ксении Ситник (нявызн.), TUT.BY (16 лістапада 2017). Праверана 12 снежня 2017. Архівавана 29 сакавіка 2019.
  13. Дарья Спевак. Как живут герои детского «Евровидения» сегодня: Сацюк, Жигалкович, Ситник(руск.) . Onliner.by (16 жніўня 2015). Праверана 7 лістапада 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Дзеці-спевакі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта