wd wp Пошук:

Ксенафан

Ксенафан Калафонскі (стар.-грэч.: Ξενοφάνης ὁ Κολοφώνιος, лац.: Xenophanēs Colophōnius; 580/577 да н.э., Калафон, Малая Азія — 485/490 да н.э., Элея, Паўднёвая Італія) — старажытнагрэчаскі вандроўны паэт і філосаф. Заснавальнік элейскай школы.

Нарадзіўся ў Калафоне, які пакінуў пасля заваявання яго персамі, і вёў жыццё вандроўніка на працягу 67 гадоў. Выкладаў свае погляды ў палемічных вершах. Яго вучнямі былі Парменід, Зянон Элейскі, Меліс, Эмпедокл. Развіў вучэнне аб адзіным богу як абстрактнай істоце, якая «ўсёй сваёй сутнасцю… бачыць, мысліць, чуе», сілай свайго розуму ўсё ўзрушвае, знаходзіцца ў вечным стане нерухомасці; бог — гэта нешта адзінае, нязменнае, вечнае, шарападобнае. У сувязі з гэтым крытыкаваў уяўленні прыхільнікаў антрапамарфізму (Гамер, Гесіёд) аб старажытнагрэчаскіх багах, лічыў, што яны скажаюць прыроду багоў, калі прыпісваюць ім усё тое, што ёсць у людзей несумленнага і ганебнага. Асновай быцця лічыў зямлю і ваду.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 570 годзе да н.э.
Катэгорыя·Філосафы VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Паэты VI стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Элеаты
Катэгорыя·Памерлі ў 475 годзе да н.э.
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія паэты