wd wp Пошук:

Крэпасць Ратхамбор

Знешні выгляд

Ратхамбор (хіндзі: रणथम्भोर) — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне ў індыйскім штаце Раджастхан. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пабудавана ў канцы IX ст. або ў пачатку X ст. на гары Ран. Умацаваны высокім мурам даўжынёй 7 км. Будаўнічы матэрыял здабываўся на месцы. Пазней каменяломні былі пераўтвораны ў сажалкі. Падыход ідзе праз вузкую горную даліну, на тэрыторыі якой былі створаны асобныя ўмацаванні. Знутры крэпасці знаходзяцца некалькі палацаў і храмаў. Храм бога Ганешы дзейнічае і з’яўляецца месцам паломніцтваў.

У старажытных пісьмовых крыніцах крэпасць узгадваецца як горад Ранастамбхапура, адзін з сярэднявечных цэнтраў распаўсюджвання джайнізму.

Каардынаты: 26°01′14″ пн. ш. 76°27′15″ у. д. HGЯO .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Палацы Індыі
Катэгорыя·Крэпасці Індыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96