.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Крыштоф Міхал Друцкі-Сакалінскі (каля 1580 — 1639) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын полацкага ваяводы Міхала Друцкага-Сакалінскага.
Сакратар ВКЛ з 1607 года, пасля бацькі староста азярышчанскі, кашталян мсціслаўскі ў 1623—1625 гадах, полацкі з 1625 года.
У 1639 годзе перадаў Азярышчанскае староства зяцю Крыштафу Статкевічу, захаваў у якасці лена сёлы Казьяны, Роўнае, Тарапчаны і іншыя, якія потым перайшлі да яго сына Казіміра Леана.