wd wp Пошук:

Крысціян Матрас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матрас. Крысціян Матрас (фар.: Christian Matras, 7 снежня 1900 — 16 кастрычніка 1988) — фарэрскі лінгвіст і паэт: першы фарэрац, які атрымаў званне прафесара.

Біяграфія

Матрас нарадзіўся ў 1900 годзе ў паселішчы Відарэйдзі на фарэрскім востраве Віёй. Яго прозвішча паходзіла з сям’і французскіх імігрантаў. Атрымаўшы пачатковую адукацыю, у 1912 годзе ён быў залічаны ў школу Торсхаўна, дзе навучаўся разам з Вільямам Хайнесенам і Ёргенам-Францам Якабсенам. У 1917 годзе ён пераехаў у Данію і неўзабаве паступіў ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе ў 1933 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1952 годзе стаў прафесарам лінгвістыкі, стаўшы першым фарэрцам, якія атрымалі званне прафесара. У 1965 годзе ён вярнуўся на Фарэры і ўзначаліў факультэт фарэрскай мовы ва ўніверсітэце Фарэрскіх астравоў.

Матрас унёс значны ўклад у вывучэнне фарэрскай літаратуры і культуры, а таксама фарэрскай мовы. У 1921 годзе сумесна з Ёргенам-Францам Якабсенам ім быў выпушчаны фарэрскі-дацкі слоўнік, а ў 1961 годзе — яго другое выданне. Матрас вядомы сваімі перакладамі кніг, а таксама лічыцца адным з найбольш выдатных паэтаў Фарэраў.

Памёр ён у 1988 годзе ва ўзросце 87 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124664482 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Christian Matras // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 Brozović D., Ladan T. Christian Matras // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Капенгагенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мовазнаўцы Даніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся на Фарэрскіх астравах
Катэгорыя·Памерлі ў Торсхаўне