wd wp Пошук:

Крылатыя насякомыя

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Pterygota.

Крылатыя насякомыя (лац.: Pterygota) — падклас насякомых, у якім аб’яднаны ўсё віды, якія маюць крылы, уключаючы тыя, якія падчас эвалюцыі ізноў страцілі здольнасць да палёту (напрыклад, блыхі ці вошы). Да крылатых насякомых адносіцца большая частка ўсіх насякомых за выключэннем першаснабяскрылых шчацінахвостак (Zygentoma) і старажытнасківічных (Archaeognatha). З развіццём у насякомых крылаў быў звязаны таксама шэраг марфалагічных і фізіялагічных змяненняў, з-за якіх можна з упэўненасцю рабіць выснову, што працэс у эвалюцыі насякомых, які прывёў да здольнасці насякомых лятаць, адбыўся ўсяго адзін раз і ўсе крылатыя насякомыя з’яўляюцца нашчадкамі аднаго агульнага віду.

Развіццё і будова крылаў

Крылы насякомых уяўляюць сабой тонкую хітынавую пласцінку, якую пранізваюць трахеі. Верагодна, яны развіліся з бакавых пласцінак (Paranota) на ўсіх трох сегментах торакса. У сучасных крылатых насякомых засталіся, аднак, толькі дзве пары крылаў, размешчаныя на другім і трэцім сегменце торакса. Трэцяя пара сустракаецца ў выкапнёвых відаў, такіх як Stenodictya.

Трахеі для забеспячэння крылаў адгаліноўваюцца ад трахей канечнасцей. З прычыны таго, што крылы развіліся ў якасці падваення абалонкі цела, то трахеі размешчаны ўнутры гэтых двух пластоў. З тораксам крылы злучаны з дапамогай складанага сустава, які ў стракоз непасрэдны звязаны з мышцамі. Нашмат больш распаўсюджаным варыянтам з’яўляецца ўзмах крылаў пасродкам пашырэння і сціску груднога сегмента.

Антагенез

Усе крылатыя насякомыя праходзяць метамарфозу, з прычыны таго, што іх лічынкі і німфы ніколі не маюць крылаў. Яна можа праходзіць у форме паступовай лінькі (няпоўнае ператварэнне) або як поўнае ператварэнне насякомага ў перыяд кукалкі.

Класіфікацыя

У сучаснай літаратуры разглядаюцца ў рангу ад інфракласа да класа

Розныя прыклады крылатых насякомых, ілюстрацыя з кнігі «The royal natural history», 1894.

Кагорта Paoliiformes Атрад Пааліідавыя (Paoliida) † Кагорта Panephemeroptera Падкагорта Protephemeroidea (парафілетычны таксон) Атрад Protephemerida † Атрад SyntonopteraПадкагорта Euephemeroptera Атрад Permoplectoptera † Атрад Аднадзёнкі (Ephemeroptera) Кагорта Палеадыктыяптэравыя (Protorrhynchota) Надатрад Palaeodictyoptera Атрад Палеадыктыяптэры (Palaeodictyoptera) † Надатрад Panmegasecoptera Атрад Megasecopterida † Атрад Eudiaphanoptera † Атрад ArchodonataКагорта Біматорныя (Bimotoria) (стракозы і блізкія групы) Падкагорта Meganisoptera Атрад Гераптэры (Geroptera) † Атрад Меганеўравыя (Meganeuroptera) † Падкагорта Nodiaalata Надатрад Permodonata Атрад Protanisoptera † Надатрад Triadophlebiina Атрад Triadophlebioptera † Надатрад Stigmoptera Атрад Protozygoptera † Атрад Стракозы (Odonata)

Падкагорта Polyneoptera Атрад Вяснянкі (Plecoptera) Атрад Grylloblattodea Атрад Мантафазміды (Mantophasmida) Надатрад Вухавёрткападобныя (Dermapteroidea) Атрад Эмбіі (Embiidina) Атрад Protelytroptera † Атрад Скурыстакрылыя (Dermaptera) Надатрад Тараканападобныя (Pandictyoptera) Атрад Пратараканы (Eoblattodea) † Атрад Тараканападобныя (Dictyoptera) (тараканы і багамолы) Атрад Тэрміты (Isoptera) Надатрад Герарыдавыя (Heraridea) Атрад Герарыды (Heraridea) † Надатрад Прамакрылападобныя (Heteroneura) Атрад Прапрамакрылыя (Proorthoptera) † Атрад Прамакрылыя (Orthoptera) (конікі, цвыркуны і саранча) Атрад Прывідавыя (Phasmatodea) (палачнікі) Атрад Тытанаптэры (Titanoptera) † Падкагорта Paraneoptera Атрад Каланеўрыдавыя (Caloneurida) † Атрад Гіпаперлідавыя (Hypoperlida) † Атрад Зараптэры (Zoraptera) Надатрад Сенаедападобныя (Panpsocoptera) Атрад Сенаеды (Psocoptera) Атрад Пухаедавыя (Phthiraptera) Атрад Пузыраногія (Thysanoptera) Надатрад Хобатныя (Rhynchota) Атрад Клапы (Heteroptera) Атрад Раўнакрылыя хобатныя (Homoptera) Падкагорта Насякомыя з поўным ператварэннем (Oligoneoptera) Надатрад Міямаптэравыя (Palaeomanteidea) Атрад Міямаптэры (Miomoptera) † Надатрад Сеткакрылападобныя (Neuropteroidea) Атрад Віслакрылыя (Megaloptera) Атрад Вярблюдкі (Raphidioptera) Атрад Юрынідавыя (Glosselytrodea) † Атрад Сеткакрылыя (Neuroptera) Надатрад Elytrophora Атрад Цвердакрылыя (Coleoptera) (жукі) Атрад Вееракрылыя (Strepsiptera) Надатрад Мекаптэроідавыя (Mecopteroidea) Атрад Скарпіёнавы мухі (Mecoptera) Атрад Ручайнікі (Trichoptera) Атрад Лускакрылыя (Lepidoptera) (матылі) Атрад Двухкрылыя (Diptera) (мухі і камары) Атрад Блыхі (Aphaniptera) Надатрад Перапончатакрылападобныя (Phleboptera) Атрад Перапончатакрылыя (Hymenoptera) (пчолы, восы, мурашкі) Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Крылатыя насякомыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта