wd wp Пошук:

Ручайнікі

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шыцікі.

Ручайнікі, шыцікі, валасакрылыя (Trichoptera) — атрад насякомых.

Апісанне

«Хатка» лічынкі віду Limnephilus flavicornis з дробных ракавінак

Даўжыня да 3 см. Цела бурае ці шэрае. Дзве пары перапончатых крылаў укрыты валаскамі. Дарослыя не кормяцца.

Лічынкі (ротавы апарат грызучы) кормяцца рэшткамі раслін, ёсць драпежнікі; маюць тры пары ног. У большасці відаў растуць і развіваюцца ў трубках-чахольчыках («хатках») з пясчынак, ракавінак, частак раслін, склееных павуціннем, што выдзяляецца спецыяльнымі залозамі. Дыхаюць паверхняй цела і трахейнымі шчэлепамі. Рухаюцца разам з «хаткай». Кукалкі таксама рухомыя.

Арэал і экалогія

Пашыраны паўсюдна. Дарослыя жывуць на сушы каля вады, лічынкі і кукалкі — пераважна ў вадзе. Водныя лічынкі — індыкатары добрай якасці вады і высокай прадукцыйнасці вадаёма. На Беларусі найбольш трапляюцца ручайнік вялікі (Phryganea grandis), ручайнік сеткаваты (Oligostomis reticulata) і іншыя віды з родаў лімнафілюс (Limnephilus), маланна (Molanna), стэнафілакс (Stenophylax) і інш.; водныя лічынкі ручайнікаў называюцца шыцікамі.

Класіфікацыя

Падзяляецца на 3 падатрады, да 45 сямействаў, больш за 10 тысяч відаў.

Значэнне і выкарыстанне

Лічынкі і кукалкі — корм для рыб.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Ручайнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Атрады насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта