Кры́жыкі[1] (трансліт.: Kryžyki, руск.: Крыжики) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікалуцкага сельсавета. Размешчана за 10 км на поўдзень ад Баранавіч, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Русіно на лініі Баранавічы—Лунінец.
У сярэдзіне 19 стагоддзя ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, потым у БССР.
З 12 кастрычніка 1940 года ў Велікалуцкім сельсавеце Навамышскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2].