Краўня́[1] (трансліт.: Kraŭnia, руск.: Кравня) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Слабодкаўскага сельсавета.
Вёска знаходзіцца паміж азёрамі Войса і Недрава. Злучана дарогай з вёскамі Зарэчча і Вусце.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе Браслаўскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі.