Крацэ́вічы[1] (трансліт.: Kracevičy, руск.: Крацевичи) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Весялоўскага сельсавета.
Час заснавання не вядомы. Упершыню згадваецца пад 1745 годам у метрычнай кнізе бараньскай уніяцкай царквы як мястэчка Крацевіч (miasteczko Krociewicz) у Барысаўскім старостве Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі, вёска Зачысцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гадах Мінскага намесніцтва).
З 1924 года вёска ў складзе Хаўхоліцкага сельсавета, з 8 лютага 2010 года — у складзе Весялоўскага сельсавета Барысаўскага раёна Мінскай вобласці[2].