wd wp Пошук:

КрАЗ-6322

КрАЗ-6322

Выпуск 1994–н.ч.
Вытворца Крамянчугскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Крамянчуг Сцяг Украіны
Папярэднік КрАЗ-260
Колавая формула 6х6
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 10 000 кг
Маса
Падрыхтаваная маса 12 700 кг
Поўная маса 22 800 кг
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

КрАЗ-6322грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.

Уяўляе сабой мадэрнізаваную мадэль КрАЗ-260. У параўнанні з папярэднікам на 30 к.с. павялічылася магутнасць рухавіка і да 10 т — грузападымальнасць[1]. Змены ў знешнім выглядзе закранулі форму апярэння і бампера.

Гісторыя

Пажарны аўтамабіль на шасі КрАЗ-63221 на ўкраінскай паштовай марцы 2017 года

Выпускаецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.

У 2006 годзе аўтамабіль быў прыняты на ўзбраенне Узброеных сіл Украіны, а першыя пастаўкі ва ўкраінскае войска адбыліся ў сакавіку 2008 года[2].

26 снежня 2019 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне памятную манету наміналам 10 грн. з выявай КрАЗ-6322. Манета мае дыяметр 30 мм і выраблена са сплаву на аснове цынку з нікелевым пакрыццём. Колькасць — 1 млн. штук[3].

У 20192021 гады закупкі Міністэрствам абароны Украіны былі перапыненыя ў сувязі з працэдурай банкруцтва Крэмэнчуцкага аўтазавода. У студзені 2022 года пастаўкі аднавіліся[4].

Канструкцыя

Выгляд ззаду

КрАЗ-6322 — грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці колавай формулы 6х6. Прызначаны для перавозкі грузаў і людзей, буксіравання транспартных сродкаў і спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампанаванне. Грузавая платформа — металічная з заднім адкідным бортам, аснашчана адкіднымі лаўкамі, дугамі і тэнтам.

КрАЗ-6322 уяўляе сабой глыбока мадэрнізаваны КрАЗ-260. Замест рухавіка ЯМЗ-238Л магутнасцю 300 к.с. ён меў рухавік ЯМЗ-238Д магутнасцю 330 к.с., новую каробку перадач ЯМЗ-238К замест ЯМЗ-238Б, новую раздатачную каробку з іншымі перадаткавымі лікамі. У сістэме рулявога кіравання ўжылі больш магутную масленую помпу гідраўзмацняльніка. Стаяначная тармазная сістэма з пнеўмаспружыннымі камерамі заменена на механічную трансмісійную з тармазным барабанам, які быў усталяваны на выхадным вале раздатачнай каробкі. Было перагледжана апярэнне кабіны, змянілі канструкцыю лябёдкі для ўкладання троса даўжынёй 60 метраў (у КрАЗ-260 — 56 метраў). На машыну ўсталявалі два паліўныя бакі 250 л замест двух па 160 л. Рама КрАЗ-6322 мае сілавую першую папярочку, пярэдні бампер і заднія буферы, якія дазвалялі эвакуяваць аўтамабіль метадам выштурхвання іншым аўтамабілем. Для забеспячэння заезда ў кузаў аўтапагрузчыка была павялічана таўшчыня ліста платформы (з 1,8 мм да 2,2 мм). У выніку дапрацовак падрыхтаваная маса КрАЗ-6322 на 220 кг больш падрыхтаванай масы КрАЗ-260.

Рухавікі

Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz.

У 2019 годзе была сертыфікавана мадыфікацыя КрАЗ-6322-06 з рухавіком Weichai экалагічнага класа Еўра-6[5][6].

Трансмісія

Каробка перадач — ЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеньчатая. Раздатачная каробка — механічная двухступеньчатая з міжвосевым блакавальным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеньчатыя, аднахуткасныя, з міжколавымі блакіруемымі дыферэнцыяламі. Сярэдні мост прахаднога тыпу.

Шасі

Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на дзвюх уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаяначны тормаз — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздатачнай каробкі; прывад механічны.

Характарыстыкі

КрАЗ-6322
Даўжыня, мм 9100
Шырыня, мм 2720
База, мм 4600 + 1400
Каляіна, мм
спераду / ззаду
2160 / 2160
Дарожны прасвет, мм 370
Шыны 530/70-21"
Падрыхтаваная маса, кг 12 700
Дазволеная маса, кг 22 800
Грузападымальнасць, кг 10 000
Дапушчальная маса прычэпа, кг: па ўсіх дарогах, бездаражу 10 000
па дарогах з цвёрдым пакрыццём 30 000
самалётаў па бетаніраваных участках аэрадромаў 75 000
Унутраныя памеры платформы (Д х Ш х В), мм
* - з надстаўнымі бартамі
5000 х 2520 х 360 (1030*)
Вышыня пагрузкі, мм 1650
Максімальны пераадольны ўздым, % 60
Вугал уз'езду 39°
Вугал з'езду 25°
Максімальная глыбіня броду, м 1,5
Радыус павароту, м 13,5
Паліўны бак 2 па 250 л
Выдатак паліва, л/100 км 39
Макс. хуткасць, км / г 80

Мадыфікацыі і машыны на базе КрАЗ-6322

КрАЗ-6322 ПМ-В

«Кальчуга-М»

«Кальчуга-М» — комплекс кантролю радыёэлектроннай абстаноўкі.

Поўны склад комплексу ўключае адну цэнтральную і тры бакавыя станцыі «Кальчуга-М». Апаратура кожнай станцыі комплексу размешчана ў спецыяльных КУНГах, усталяваных на шасі аўтамабіляў КрАЗ[14].

Станцыя пасіўнага радыёлакацыйнага выяўлення і выведкі «Кальчуга»

РСЗА «Бастыён»

Асноўны артыкул: РСЗА «Бастыён»

РСЗА «Бастыён»-02

«Бастыён» — баявы комплекс рэактыўнай сіcтэмы залпавага агню ў складзе аўтамабіля-шасі КрАЗ-6322 і мадэрнізаванай артылерыйскай частцы РСЗА БМ-21 «Град». Мадэрнізацыя комплексаў ажыццяўляецца шляхам устаноўкі на новае шасі КрАЗ артылерыйскай частцы знятай з БМ-21, што знаходзіліся на захоўванні, або выведзеныя з баявога складу УС Украіны. Варыянт мадэрнізацыі распрацаваны Харкаўскім канструктарскім бюро машынабудавання імя Марозава. Капітальны рамонт артылерыйскай частцы БМ-21 і мантаж на новае аўтамабільнае шасі ажыццяўляе Шапятоўскі рамонтны завод[15].

Баявыя комплексы распрацаваны ў двух варыянтах: «Бастыён-01» на базе шасі КрАЗ-6322 і «Бастыён-02» на шасі КрАЗ-63221. Акрамя шасі, «Бастыён-02» адрозніваецца тым, што абсталяваны сістэмай хуткай перазарадкі і мае дадатковы баекамплект.

У 2010 годзе з’явіўся комплекс «Бастыён-03» — рэактыўная сістэма залпавага агню, якая складаецца з шасі КрАЗ-63221 і баявой часткі РСЗА «Ураган»[16].

Raptor МТТV, КрАЗ-6322 «Raptor»

Raptor МТТV — аўтамашына са схаваным браніраваннем на базе КрАЗ-6322 «Салдат». Створаны Крамянчугскім аўтазаводам у супрацоўніцтве з канадскай кампаніяй «Streit Group». Быў прадэманстраваны ў 2007 годзе на выставе IDEX-2007 у Абу-Дабі.

Акрамя схаванага браніравання кабіны і асноўных агрэгатаў, асаблівасцю аўтамабіля быў схаваны пад тэнтам кузава бранемодуль для перавозкі 20 салдат, які забяспечваў ахову ад куль і аскепкаў, і даваў магчымасць праз байніцы весці агонь у адказ[17]. Забяспечвае абарону па стандарце CEN Level BR6[18].

КрАЗ-6322 «Raptor»

Штуршком для далейшага развіцця канцэпцыі Raptor МТТV стаў узброены канфлікт на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе. У параўнанні з узорам 2007 года, у прадстаўленага ў лістападзе 2014 года КрАЗ-6322 «Raptor» цалкам браніраваная кабіна і капот, усталяваная больш трывалая ахова паліўных бакаў і іншых агрэгатаў. Падвергліся змене і байніцы ў браніраваным кунгу. У аддзяленні дэсанту можа размясціцца 24 чалавека, пры неабходнасці яно можа быць знята з аўтамабіля і выкарыстана ў якасці стацыянарнага пункту абароны (блокпаста). Пастаўляецца на ўзбраенне Нацыянальнай гвардыі і Узброеных сілаў Украіны[19].

«Нептун»

Асноўны артыкул: Нептун (берагавы ракетны комплекс) «Нептун» — украінскі берагавы супрацькарабельны ракетны комплекс. Акрамя пускавой устаноўкі на шасі КрАЗ-7634HE або Tatra ў склад комплекса ўваходзяць 3 машыны на шасі КрАЗ-63221: мабільны камандны пункт РКП-360, транспартна-зараджальная машына ТЗМ-360 і транспартная машына ТМ-360. Пры гэтым, камандная і зараджальная машыны мелі браніраваныя кабіны «Варта» вытворчасці прадпрыемства «Украінская бронетэхніка»(укр.) бел.[20].

Зноскі

  1. Грузовик КрАЗ-6322. Аплодировать стоя! // Грузовик Пресс : часопіс. — 2007. — № 06. (руск.)
  2. Получают первые грузовики Архівавана 24 кастрычніка 2014. // “Военно-промышленный курьер”, № 10 (226) ад 12 сакавіка 2008 (руск.)
  3. Пам’ятна монета “КрАЗ 6322 “Солдат” вводиться в обіг з 26 грудня 2019 року(укр.) . bank.gov.ua: Національний банк України (23 снежня 2019). Праверана 25 снежня 2019.
  4. АвтоКрАЗ в 2022 году начал поставки полноприводных шасси для украинской армии(руск.) . autoconsulting.ua (19 студзеня 2022). Праверана 21 студзеня 2022.
  5. КрАЗ готов выпускать грузовики стандарта Евро 6(руск.) . autocentre.ua (27 чэрвеня 2019). Праверана 21 студзеня 2022.
  6. АвтоКрАЗ получил сертификат Евро 6(руск.) . autocentre.ua (22 кастрычніка 2019). Праверана 21 студзеня 2022.
  7. Старонка КрАЗ-6322-047 на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)
  8. Старонка КрАЗ-6322-056 на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)
  9. КрАЗы с двигателем Deutz для Южной Африки // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2012. — № 6. — С. 4. (руск.)
  10. Право руля!(руск.) . АвтоБизнес // abw.by (9 чэрвеня 2010). Праверана 27 студзеня 2022.
  11. http://uos.ua/produktsiya/avtomobilnaya-tehnika/176-kraz-63221-rieb-02-radist КрАЗ-63221 РЭБ-02 «Радист» // Государственное предприятие «Укроборонсервис». (руск.)
  12. КрАЗ-63221 САРМ-В - для любых чрезвычайных ситуаций // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2010. — № 4. — С. 11. (руск.)
  13. АвтоКрАЗ представив нову, більш функціональну, броньовану піротехнічну машину КрАЗ-6322 ПМ-В(укр.) . ukrmilitary.com (30 кастрычніка 2017). Праверана 21 кастрычніка 2022.
  14. http://topaz.dn.ua/uk/product_kolchuga.html(недаступная+спасылка) Комплекс кантролю радыёэлектроннай абстаноўкі “Кальчуга” // topaz.dn.ua — ПАТ “Топаз” (укр.)
  15. Украинская армия получит новые партии РСЗО “Бастион-01(02)” на шасси КрАЗ(руск.) . АвтоБизнес // abw.by (7 верасня 2014). Праверана 27 студзеня 2022.
  16. В рядах военных КрАЗов прибыло! // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2010. — № 4. — С. 8. (руск.)
  17. Украинские броненосцы // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2013. — № 2 (103). — С. 86. (руск.)
  18. Armored Raptor APV-KRAZ Архівавана 23 лютага 2015. // STREIT Group (англ.)
  19. КрАЗ представил бронированный грузовик 6322 Raptor(руск.) . autoconsulting.ua (21 лістапада 2014). Праверана 27 студзеня 2022.
  20. Украина создала ракетный комплекс “Нептун” на собственном шасси 8х8(руск.) . autoconsulting.ua (5 красавіка 2019). Праверана 21 студзеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Гл. Таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі КрАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай