wd wp Пошук:

Косьва

Ко́сьва (руск.: Ко́сьва[1]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Свярдлоўскай вобласці і Пермскім краі, левы прыток ракі Кама (басейн Волгі).

Утвараецца ў месцы зліцця рэк Вялікая Косьва і Малая Косьва на схілах галоўнага хрыбта Сярэдняга Урала. Даўжыня ракі 261 км, разам з Вялікай Косьвай — 283 км. Плошча вадазбору 6300 км². Упадае ў Косьвінскі заліў Камскага вадасховішча. Сярэдні расход вады за 11 км ад вусця (каля сяла Астаніна) складае 88,5[2] м³/с. У верхнім цячэнні рака мае горны характар, з парогамі і перакатамі. Шырыня ракі ў ніжнім цячэнні да 140[2] м. Жыўленне пераважна снегавое[2]. Сцёк Косьвы зарэгуляваны Шырокаўскім вадасховішчам. Рака суднаходная на адлегласці 35 км ад вусця[3].

Сярод прытокаў: Малая Косьва, Тылай (Усходні Тылай), Бярозаўка, Кыр’я, Тыпыл, Каменка, Тулумка, Малая Аслянка, Вялікая Аслянка (Паўночная Аслянка), Сухая, Няр, Нюр (Першы Нюрок), Губашка, Касая, Віва, Ключанка і інш.[3]

Каля ракі горад Губаха, пасёлкі Шырокаўскі, Троіцк і іншыя населеныя пункты.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 639. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  2. 1 2 3 Ретеюм К. Ф. Косьва // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. 1 2 Река КОСЬВА // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Рэкі Пермскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Прытокі Камы