wd wp Пошук:

Кумбрыйская мова

Кумбрыйская мова (англ.: Cumbric) — вымерлая мова, якая ўваходзіць у кельцкую групу індаеўрапейскай моўнай сям’і. Належыць да астраўной падгрупы кельцкіх моў, да брыцкай яе падгрупы. На гэтай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Англіі і паўднёвай часткі Шатландыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы (вал.: Yr Hen Ogledd).[1]

Гісторыя

Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята лічыць ад 616 года, калі пасля бітвы пры Чэстэры англасаксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Камбрыя і Уэльс былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя звесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 11 — 12-га стагоддзяў.[2]

Зноскі

  1. Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO. pp. 515—516.
  2. Nicolaisen, W. F. H. Scottish Place Names p. 131

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэдневяковыя мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брыцкія мовы