wd wp Пошук:

Коркі

Ко́ркі[1] (трансліт.: Korki, руск.: Корки) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Свірскага сельсавета.

Гісторыя

У 1868 г. вёска Свірскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 25 двароў, 222 жыхара. У 1904 г. у вёсцы 406 жыхароў, у 1907 г. — 47 двароў, 408 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1044 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці, з 10.05.1960 г. у Свірскім пасялковым савеце. У 1950 г. у вёсцы арганізаваны калгас імя К. С. Заслонава. З 1960 вёска ў складзе саўгаса «Свір» (цэнтр — г.п. Свір), з 04.09.1991 г. — калгаса «Свір».

У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Коркі ўвайшлі ў склад Свірскага сельсавета[2].

Флора

У ваколіцах вёскі батанікамі выяўлены такія рэдкія віды раслін, як Hierochloe praetermissa, Festuca duvalii, булаваносец сіваваты (Corynephorus canescens) і танканог шызы (Koeleria glauca)[3].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” Архівавана 11 снежня 2013. (руск.)
  3. Д. В. Дубовик, А. Н. Скуратович, Д. И. Третьяков. Новые местонахождения некоторых редких и охраняемых видов сосудистых растений для флоры Беларуси Архівавана 25 лістапада 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Свірскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных