wd wp Пошук:

Конанаўшчына

Конанаўшчына  — вёска ў Буркоўскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 23 км на паўночны захад ад Брагіна, 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.

Водная сістэма

На ўсходзе — сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін-Хойнікі.

Планоўка складаецца з ледзь выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1765 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1897 годзе ў Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Конанаўшчынскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дакладны шлях», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1943 годзе цалкам спалілі вёску і забілі 9 жыхароў. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы). Размяшчаліся пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Буркоўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна