wd wp Пошук:

Комплекс віленскіх замкаў

Віленскія замкі ў 1740 годзе:
Верхні замак: 1. Заходняя вежа; 2. Паўднёвая вежа (захаваўся фундамент); 3. Цытадэль (захаваліся руіны)
Ніжні замак: 4. Брама і мост у горад (вуліца Пілес); 5. Дарога і мост да вуліцы Тылтас; 6. Віленская кафедра; 7. Палац Найвышэйшага Трыбунала; 8. Палац біскупаў; 9. Каралеўскі палац; 10. Палацавы сад; 11. Новы арсенал (цяпер з'яўляецца музеем); 12. Паўночнаўсходняя вежа і брама старога арсенала; 13. Двор старога арсенала

Комплекс віленскіх замкаў (літ.: Vilniaus pilių kompleksas або па-літоўску: Vilniaus pilys) — група культурных і гістарычных пабудоў, размешчаных на левым беразе Віліі, каля яе злучэння з ракой Вільняй, у Вільні. Збудаванні, якія ўзводзіліся цягам 10—18 стагоддзяў, з’яўляліся аднымі з асноўных абарончых збудаванняў Вялікага Княства Літоўскага[1].

Комплекс складаўся з трох замкаў: Верхняга, Ніжняга і Крывога (літ.: Kreivoji pilis). Крывы замак быў спалены дашчэнту Тэўтонскім ордэнам у 1390 годзе і больш ніколі не аднаўляўся[2]. Пасля 1390 года на віленскія замкі некалькі разоў ажыццяўляў напады Тэўтонскі ордэн, але ніводны з іх не скончыўся ўзяццем усяго комплексу. Упершыню замкі былі заваяваны цалкам у 1655 годзе ў выніку бітвы пад Вільняй.[3] У хуткім часе пасля гэтага замкі, якія былі істотна разбураныя, страцілі сваю значнасць, а шмат будынкаў сталі закінутымі. Падчас трох падзелаў Рэчы Паспалітай[4][5] некалькі гістарычных будынкаў комплексу былі знішчаны; шмат іншых былі пашкошжаны падчас будаўніцтва крэпасці ў 19 стагоддзі.

Сёння ўцалелая вежа Гедзіміна з’яўляецца сімвалам Вільні.[6][7] Штогод 1 студзеня сцяг Літвы ўздымаюць над вежай у гонар Дня сцяга Літвы. Комплекс замкаў з’яўляецца часткай Нацыянальнага музею Літвы, аднаго з найбуйнейшых музеяў краіны.

Гісторыя

Горні замак

Узвядзенне мураванага замка ў Вільні распачаў Гедзімін, адначасова з пераносам сюды сталіцы ВКЛ. Першай была збудавана магутная вежа на ўсходнім баку замкавай гары, якая пазней атрымала назву вежа Гедзіміна.

У часы Вітаўта быў збудаваны шыкоўны гатычны палац і скончана будаўніцтва мураваных абарончых муроў і вежаў, з якіх толькі вежа Гедзіміна захавалася да сёння, ад усіх астатніх збудаванняў засталіся толькі рэшткі.

Дольны замак, Велікакняжацкі палац, рэканструкцыя

Дольны замак

Віленскі Дольны, або Ніжні замак — самы развіты абарончы і прэзентабельны комплекс ВКЛ. Велікакняжацкі палац, Трыбунал ВКЛ, палац Віленска архібіскупа, кафедральны касцёл, якія размяшчаліся на яго тэрыторыі, падкрэслівалі яго цэнтральнае значэнне ў палітычным жыцці ВКЛ.

Дольны замак уяўляў сабой складаны комплекс абарончых, сакральных і грамадскіх пабудоў, абнесены амаль кіламетровай сцяной з магутнымі вежамі. Да нашага часу ад яго захаваліся будынкі старога і новага арсеналаў а таксама адна з абарончых вежаў прыстасаваная пазней пад званіцу кафедральнага касцёла.

Гл. таксама

Зноскі

  1. XIV-XVII a. Vilniaus pilių istorija(літ.)
  2. Lietuvos pilys ir jų panaudojimo kultūriniam turizmui galimybės // Lietuvos muziejų asocijacija(літ.)
  3. Adolfas Šapoka. Lietuvos istorija. Vilnius, 1989, ISBN 5420006316. p. 326(літ.)
  4. Vilniaus Žemutinės pilies Valdovų rūmai // Voruta, 2003(літ.)
  5. Lenore Grenoble. Language Policy in the Soviet Union. Kluwer Academic Publishers, 2003, ISBN 1402012985, p. 104(англ.)
  6. Daniel J. Walkowitz, Lisa Maya Knauer. Memory and the impact of political transformation in public space, Duke University Press, 2004, pp. 174–175. ISBN 9780822333647(англ.)
  7. Visiting Vlinius Архівавана 27 лютага 2009. // Lithuanian Department of Statistics(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Замкі Літвы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Збудаванні Вялікага Княства Літоўскага ў гатычным стылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Збудаванні Літвы ў гатычным стылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула