Гэты артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго яшчэ хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон \{\{subst:L\}\}. |
Кнот (ад стар.-ням.: knote[1]) — ніткападобная плеценая стужка, якая ў свечках і лямпах дастаўляе вадкае паліва ў зону згарання. Кнот выкарыстоўваецца для распальвання і гашэння свечкі або лямпы.
Кнот складаецца з шэрагу ўзаемазвязаных валокнаў. Гэтыя пласты ўтвараюць тонкія каналы, якія пры дапамозе капілярных сіл пастаўляюць да полымя вадкае паліва (напрыклад, алей, дэнатураваны спірт, воск) супраць сілы цяжару. Таму капілярны прынцып часам завуць эфектам кнота. Кнот паляпшае насычэнне вадкасці газам. Гэта павялічвае лакальны ціск пары і зніжае тэмпературу ўспышкі вадкасці. Такім спосабам утвараецца гаручая сумесь.