wd wp Пошук:

Клод Сімон

Клод Эжэн Анры Сімон (фр.: Claude Simon; 10 кастрычніка 1913, Антананарыву‎6 ліпеня 2005) — французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1985).

Вучыўся ў Парыжы, Оксфардзе і Кембрыджы. На яго эстэтычнае фарміраванне паўплывалі У. Фолкнер і экзістэнцыялісты (асабліва А. Камю).

Асноўная тэмы яго твораў — мастацтва і вайна, асоба і гісторыя, чалавек сярод людзей. Аўтар раманаў «Вясна свяшчэнная» (1954), «Вецер» (1957), «Трава» (1958), «Дарогі Фландрыі» (1960), «Атэль «Палас» (1962), «Гісторыя» (1967), «Фарсальская бітва» (1969), «Трыпціх» (1973), «Урок рэчаў» (1975), «Георгікі» (1981), «Акацыя» (1989), кніг успамінаў, літаратурных эсэ, у якіх выклаў свае погляды на «новы раман». Творы Клода Сімона адметныя падкрэсленай эксперыментальнасцю, адмаўленнем ад храналогіі, персанажа і сюжэта ў традыцыйным сэнсе, прасторава-часавымі напластаваннямі, знешняй алагічнасцю і кампазіцыйнай фрагментарнасцю, разгорнутымі апісаннямі і перанасычанасцю дэталямі, выкарыстаннем «плыні свядомасці», часам пунктуацыйнай ускладненасцю.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 23 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Claude Simon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся на Мадагаскары
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Антананарыву
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манмартр
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 кастрычніка