wd wp Пошук:

Клод Жазеф Вернэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вернэ.

Клод Жазе́ф Вернэ́ (фр.: Claude Joseph Vernet, часта без першага імя — Жазеф Вернэ; 14 жніўня 1714, Авіньён — 3 снежня 1789, Луўр, Парыж) — французскі жывапісец.

Біяграфія

К. Ж. Вернэ (гравюра П. Азана). Рыбакі, заспетыя ветрам. 2-я палова 18 ст. Прыватны збор, С.-Пецярбург

Клод Жазеф Вернэ — французскі жывапісец, бацька мастака Карла Вернэ і дзед мастака Араса Вернэ. Нарадзіўся ў Авіньёне, вучыўся ў Італіі ў Бернардзіна Ферджоні і Адрыен Манглард[2][3][4][5] і стаў адным з самых выбітных пейзажыстаў свайго часу. Пры жыцці праславіўся, галоўным чынам, відарысамі марскіх бур, якія, у прыватнасці, падабаліся расійскаму імператару Паўлу I. У 1754—1762 гадах па заказе караля Людовіка XV напісаў серыю карцін «Порты Францыі» (Парыж, Луўр), стварэнню якіх папярэднічаў шэраг эцюдаў з натуры. Яго вялікія палотны набываліся для ўпрыгожвання палацаў па ўсёй Еўропе, у наш час знаходзяцца ва ўсіх буйных еўрапейскіх музеях. Адна з найбуйнейшых калекцый — у Дзяржаўным Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу. З малюнкаў К. Ж. Вернэ рабіліся гравюры.

Найбольш вядомыя карціны

Зноскі

  1. artist list of the National Museum of Sweden — 2016.
  2. Marina di Anzio (нявызн.) (недаступная спасылка). Accademia di San Luca. Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2015. Праверана 9 October 2020.
  3. Vernet (нявызн.). Treccani. Праверана 9 October 2020.
  4. Greater London Council, Joseph Vernet, Philip Conisbee (1976). Claude-Joseph Vernet, 1714-1789. The Council; University of Michigan. pp. 1728;1739;1747. https://books.google.com/books?id=LzzsAAAAMAAJ&q=claude-joseph+vernet+adrien+manglard.
  5. Silvia Maddalo (1982). Adrien Manglard (1695-1760). Multigrafica; University of Virginia. pp. 20–28. https://books.google.com/books?id=OwxNAAAAYAAJ&q=vernet.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Авіньёне
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1789 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1714 годзе