wd wp Пошук:

Клецкае гарадзішча

Гарадзішча — гарадзішча ў Клецку, размешчанае на паўночна-заходняй ускраіне горада, на левым карэнным беразе р. Лань. Адносіцца да эпохі Кіеўскай Русі, датуецца XIXIII стагоддзямі.

Апісанне

Складаецца з дзядзінца і вакольнага горада, раздзеленых ровам шырынёй 30 м, глыбінёй 6—7,5 м.

Дзядзінец займае прыроднае ўзвышша, якое аддзелена ад берага шырокім і глыбокім ярам, мае форму круга дыяметрам 80 м, узвышаецца над поймай ракі на 9—10 м. На краях пляцоўкі, а боку поля выяўлены рэшткі вала вышынёй 0,6—1,2 м. Пляцоўка і яе схілы здзірванелыя.

Вакольны горад

Вакольны горад эліпсоіднай формы, памерам 400x100 м, прымыкае да дзядзінца з усходняга боку. 3 паўночна-ўсходняга боку захаваліся рэшткі абарончага вала вышынёй каля 1 м і рова глыбінёй 1,2—1,4 м шырынёй 10 м (у паўднёва-ўсходняй частцы вакольнага горада вал і роў разараны).

Даследванне

Даследаваў у 1964, 1965, 1967 гг. П. Ф. Лысенка на плошчы 116 м². Культурны пласт дзядзінца каля 1 м. Знойдзены фрагменты шкляных бранзалетаў, шыферныя прасліцы, прадметы ўзбраення, прылады працы і быту, збожжа, косці свойскіх і дзікіх жывёл.

У культурным пласце (0,7—1,2 м) вакольнага горада выяўлены рэчы, адначасовыя знаходкам ніжняга гарызонта дзядзінца.

Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАНБ.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Славутасці Клецка
Катэгорыя·Гарадзішчы Клецкага раёна
Катэгорыя·З’явіліся ў XI стагоддзі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыя Клецка