wd wp Пошук:

Клара Аляксандраўна Заменгоф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заменгоф.

Клара Аляксандраўна Заменгоф (уроджаная Зільбернік, 5 кастрычніка 1863, Коўна, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 6 снежня 1924, Варшава, Польшча) — эсперантыстка, жонка Людвіка Заменгофа.

Біяграфія

Нарадзілася ў Коўна (цяпер — Каўнас, Літва) у сям’і ўладальніка мылаварнага завода Аляксандра (Сендэра Лейбовіча) Зільберніка.

У 1886 годзе пазнаёмілася з Людвікам Заменгофам і ў 1887 выйшла за яго замуж[1].

Была аднадумцай мужа ў яго імкненні стварыць міжнародную мову — эсперанта. Каб дапамагчы яму выдаць першы падручнік эсперанта, Unua Libro, аддала на выпуск падручніка свой пасаг: дзесяць тысяч рублёў.

На працягу ўсяго свайго жыцця яна была памочніцай мужа, нярэдка выконваючы функцыі асабістага сакратара. Пасля смерці Л. Заменгофа працягвала весці актыўную дзейнасць па распаўсюджванні эсперанта ў свеце.

У 1921 была ініцыятарам стварэння Варшаўскага таварыства эсперантыстаў Канкорда. Прымала ўдзел ва ўсіх сусветных кангрэсах эсперантыстаў з 1905 года па 1924 год.

Яе бацька быў гаспадаром мылаварны завод у Коўна, эсперантыст Аляксандр (Сендэр Лейбавіч) Зільбернік (1832—1903 або 1831—1906), фінансаваў першы падручнік эсперанта — «Першая кніга» (1887).

Яе брат — Канстанцін (Кадыш) Аляксандравіч Зільбернік (1853 або 1855 — 1920)[2][3], Расійскі лекар, выпускнік Харкаўскага універсітэта (1878), арганізатар аховы здароўя і стваральнік хірургічнай службы ў Лэбэдынскім павеце Харкаўскай губерні, ганаровы грамадзянін Лэбэдына[4].

У шлюбе ў іх было трое дзяцей: Адам (1888—1940), Сафія (1889—1942) і Лідзія (1904—1942).

Зноскі

  1. Заменгоф, Клара Александровна (нявызн.). http://www.jearc.info/wiki/Заменгоф,_Клара_Александровна. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2019.
  2. Кадыш Александрович Зильберник, биографическая справка
  3. К. А. Зильберник — организатор здравоохранения в Лебединском уезде (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2010. Праверана 4 жніўня 2010.
  4. Кто вы — доктор Зильберник? (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 4 жніўня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Эсперантысты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 6 снежня