wd wp Пошук:

Кланікаванскі чалавек

  1. www.excavations.ie 2003 County Meath 10186 (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2011. Праверана 6 мая 2015.
Кланікаванскі чалавек

Кланікаванскі чалавек (англ.: Clonycavan Man) — імя, дадзенае добра захаванай муміі жалезнага веку, знойдзенай у 2003 годзе ў балотах мясцовасці Кланікаван у ірландскім графстве Міт. Мумія захавалася так добра, што першапачаткова ёю займаліся паліцэйскія судмедэксперты (як адносна «свежай»[1]). Рост кланікаванскага чалавека — 157 сантыметраў, узрост паводле радыевугляроднага метаду — каля 2300 гадоў. Мумія характэрна тым, што на яе галаве знойдзены своеасаблівы «гель для валасоў», састаў якога пацвярджае наяўнасць гандлёвых шляхоў паміж Ірландыяй і Паўднёвай Еўропай (тэрыторыяй Францыі або Іспаніі[2]) ужо ў тыя часы[3]. Меркавана, знойдзены чалавек адносіўся да знаці, быў малады[4] і быў прынесены ў ахвяру.

Практычна ўвесь чэрап муміі растварыўся ў кіслым балотным асяроддзі. Навукоўцам з Універсітэта Дандзі (University of Dundee) удалося аднавіць аблічча знойдзенага чалавека. За некаторыя асаблівасці знешнасці мумія была таксама празвана «Дэвідам Бэкхэмам»[5].

Зноскі

  1. Ірландскія балоты засяляюць па-зверску закатаваныя старажытныя франты(руск.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2011. Праверана 6 сакавіка 2011.
  2. Hair-gelled Celt may have been sacrificed(англ.) . LAURA ROBERTS (19 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2011. Праверана 6 сакавіка 2011.
  3. Victoria Gilman. Photo in the News: Iron Age “Bog Man” Used Imported Hair Gel(англ.)  (недаступная спасылка). Natioal Geographic (17 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 6 сакавіка 2011.
  4. Iron Age ‘bog bodies’ unveiled(англ.)  (недаступная спасылка). BBC. Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2011. Праверана 6 сакавіка 2011.
  5. Iron Age ‘David Beckham’ unmasked(англ.)  (недаступная спасылка). BBC. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2009. Праверана 6 сакавіка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Балотныя людзі
Катэгорыя·Графства Міт