wd wp Пошук:

Кетоўскі раён

Кетоўскі раён (руск.: Кетовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Кетова.

Геаграфія

Кетоўскі раён па гадзіннікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Каргапольскім, Белазерскім, Варгашынскім, Палавінскім, Прытабольным, Куртамышскім і Юргамыскім раёнамі. Плошча раёна складае 3325,1 км². Акрамя таго раён поўнасцю атачае з усіх бакоў горад Курган.

Гісторыя

Працэс засялення раёна актыўна пачаўся ў 40-я гады XVII стагоддзя. Пасля стварэння Царова Гарадзішча пачалася актыўная дзейнасць расійскіх перасяленцаў, які асвойвалі новыя землі ў гэтым раёне.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 62112 чалавек. Рускія (94 %) фармуюць абсалютную большасць насельніцтва. Другой этнічнай групай з’яўляюцца украінцы (1,5 %).

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.gks.ru/free_doc/2016/oktmo/tom6_oktmo.rar Праверана 27 кастрычніка 2016.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны Курганскай вобласці