wd wp Пошук:

Кен Кізі

Кен Элтан Кізі (англ.: Ken Elton Kesey, 17 верасня 1935, Ла Хунта, штат Каларада, ЗША — 10 лістапада 2001) — амерыканскі пісьменнік. Вядомы, у прыватнасці, як аўтар рамана «Палёт над гняздом зязюлі» (One Flew Over the Cuckoo’s Nest). Кізі лічыцца адным з галоўных пісьменнікаў біт-пакалення і пакалення хіпі, які аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне гэтых рухаў і іх культуру.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і ўладальніка маслабойні. У 1946 пераехаў у Спрынгфілд, штат Арэгон. Маленства прайшло на бацькавай ферме ў даліне Віламет, дзе ён рос і выхоўваўся ў пабожнай сям’і. У дзяцінстве і юнацтве К. Кізі захапляўся спортам, стаў чэмпіёнам штата па барацьбе. Пасля заканчэння школы ён уцякае з дому з аднакласніцай Фэй Хэксбі, якая потым стала яго спадарожніцай і нарадзіла ад яго чатырох дзяцей. У 1975 К. Кізі сончыў факультэт журналістыкі ўніверсітэта штата Арэгон.

У 1959, падчас навучання на курсах у Стэнфардскім універсітэце, каб падзарабіць грошай, К. Кізі пайшоў працаваць начным санітарам у псіхіятрычнае аддзяленне ветэранскага шпіталя ў Мэнла-парку, а таксама добраахвотна ўдзельнічаў у эксперыментах па вывучэнні ўплыву на арганізм ЛСД, мескаліну і іншых псіхадэлікаў, што паўтаемна праводзіліся з ведама ЦРУ.

У 1964 разам з сябрамі-аднадумцамі ён арганізаваў камуну пад назвай «Вясёлыя гарэзы» (Merry Pranksters). Камуна наладжвала канцэрты-хэпінінгі, т.зв. «кіслотныя тэсты» (Acid Tests) з раздачай ЛСД усім ахвотным. Гэтыя «тэсты» часта суправаджаліся светлавымі эфектамі і музыкай, якую ўжывую выконваў малады гурт Grateful Dead. Пазней такія вечарыны наведваў паэт Ален Гінзберг і многія іншыя.

Першыя творы Кен Кізі не былі апублікаваныя, аднак падчас працы санітарам у псіхіятрычным шпіталі ён пачаў працу над будучым культавым раманам «Палёт над гняздом зязюлі». Кізі бавіў час у размовах з пацыентамі, ён не верыў, што пацыенты былі ненармальнымі, хутчэй грамадства іх адрынула, бо яны не ўпісваліся ў агульнапрынятыя ўяўленні аб тым, як павінен паводзіцца чалавек. Раман быў апублікаваны ў 1962 годзе і тут жа выклікаў шырокі розгалас. У 1975 Мілаш Форман зняў аднайменны фільм, які атрымаў 5 прэміяў «Оскар», а таксама шэраг іншых узнагародаў.

У 1964 «Гарэзы» разам з К. Кізі здзейснілі легендарнае хіпоўскае падарожжа па ЗША на расфарбаваным старым школьным аўтобусе. Канцавым пунктам стала Міжнародная выстава.

ЛСД быў абвешчаны ў ЗША па-за законам, таму «Вясёлыя гарэзы» пераехалі ў Мексіку. Але па вяртанні К. Кізі быў арыштаваны за захаванне марыхуаны і асуджаны на 5 месяцаў турмы. Пасля вызвалення ён вярнуўся на сямейную ферму ў даліне Віламет, дзе правёў рэшту жыцця. Тут ён напісаў мноства артыкулаў і апавяданняў, вёў гаспадарку, у 1990-я зноў пачаў з’яўляцца на публіцы.

Апошнія гады жыцця Кен Кізі многа хварэў, у яго быў дыябет, рак печані, інсульт. Пасля адной з аперацый праз два тыдні ён памёр у лякарні.

Раманы

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Ken Kesey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каларада
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Арэгоне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Арэгоне
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі 10 лістапада
Катэгорыя·Выпускнікі Стэнфарда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных