wd wp Пошук:

Кацярына Уладзіміраўна Белановіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцюх. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белановіч. Кацярына Уладзіміраўна Белановіч (у дзявоцтве Арцю́х; 14 студзеня 1991, Баранавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка, якая спецыялізуецца ў бегу на 400 м з бар’ерамі. Майстар спорту Беларусі. Чэмпіён Беларусі па лёгкай атлетыцы 2014 года. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі эстафеце 4×400 метраў.

Біяграфія

У лютым 2010 года БФЛА адхіліла Кацярыну Арцюх ад спаборніцтваў на тры месяцы за ўжыванне кленбутэролу, выяўлена ў пробе, якая была ўзята на юніёрскім чэмпіянаце краіны ў Магілёве.

8 кастрычніка 2010 года Выканкам БФЛА дыскваліфікаваў Кацярыну Арцюх тэрмінам на два гады — з 12 жніўня 2010 года па 12 жніўня 2012 года за парушэнне антыдопінгавых правіл ІААФ. У допінг-пробе, якую яна здала 24 ліпеня пасля выйгранага ёю фінальнага забегу на 400 м з бар’ерамі на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Монктане (Канада), былі выяўлены сляды забароненага прэпарата метэналону. Вынік Арцюх 56,16 быў ануляваны, а залаты медаль перададзена расіянцы Веры Рудаковай, якая прыбегла другой з часам 57,16[1].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 5 месца ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі з вынікам 55.82 сек[2].

На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на дыстанцыі 400 м метраў паказала другі вынік, саступіўшы толькі вопытнай Ілоне Вусовіч. У складзе каманды Брэсцкай вобласці разам з Вікторыяй Шыманскай, Алесяй Дабравіцкай і Аленай Кіевіч перамагла ў эстафеце 4×400 м[3].

На маладзёжных лёгкаатлетычных спаборніцтвах Drużynowe Mistrzostwa Polski, якія праходзілі ў Варшаве, Кацярына Белановіч у забегу на 400 метраў з бар’ерамі прыйшла другой з вынікам 55,59 секунды, што дазволіла спартсменцы выканаць кваліфікацыйны нарматыў на летнія Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра[4].

Дасягненні

Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
2009Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраўСербія Нові-Сад100 м з бар'ерамі4 месца13,71
2009Чэмпіянат Еўропы сярод юніёраўСербія Нові-Сад400 м з бар'ерамі 3 месца58,09
2010Чэмпіянат свету сярод юніёраўКанада Монктан400 м з бар'ерамі 1есца56,16
2016Чэмпіянат ЕўропыНідэрланды Амстэрдам400 м з бар'ерамі5 месца56,10

Зноскі

  1. 19-летняя белорусская легкоатлетка дисквалифицирована за допинг Архівавана 13 жніўня 2020.
  2. Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
  3. Сборная Брестской области победила в командном зачете чемпионата Беларуси по легкой атлетике
  4. Брестская барьеристка Екатерина Беланович выполнила квалификационный олимпийский норматив(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі Беларусі
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра лёгкаатлетаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі