Кафзех ((іўрыт: הקפיצה арабскі: القفزة) — пячора ў Ізраілі[1]. Знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад горада Назарэт і Тыверыядскага возера, на схіле гары Ха-Кфіца. Тут былі знойдзеныя рэшткі 25 індывідаў блізкаўсходніх неандэртальцаў якія лічацца аднымі з першых сведчанняў выхаду «анатамічна сучасных людзей» за межы Афрыкі[2][3].
Першыя раскопкі пачалі ў пячоры Р Нэвіл, М. Стекелbс ў 1934 годзе, у выніку чаго былі выяўленыя 5 шкілетаў (Кафз’х I — Кафз’х V) у пластах з індустрыяй Левалуа[4]. Працягнуты раскопкі ў пячоры былі ў 1965 годзе (Кафз’х VI — Кафз’х VIII), 1967 годзе (Кафз’х IX — Кафз’х X) і у 1971 годзе (Кафз’х XI)[5].
Усяго ў пячоры Кафзех былі выяўленыя выкапнёвыя рэшткі 25 людзей, якія належаць да больш прагрэсіўнай групы блізкаўсходніх гамінід Схул-Кафзэх, якая прыкметна адрозніваецца ад больш прымітыўных і падобных на еўрапейскіх неандэртальцаў мясцовых знаходак з пячор Табун, Амуд і Кебара[6]. Некаторыя рэшткі, знойдзеныя ў пячоры, могуць быць гібрыдамі неандэртальцаў і чалавека разумнага.
Тэрмалюмінісцэнтны аналіз крэменю з мусцьерскіх слаёў даў ўзрост 92 000 ± 5000 гадоў (Valladas з соавт., 1988). Электронны парамагнітны рэзананс (ESR) даў вынік 130 000-90 000 гадоў[7]. Для шкілета 6 з пячоры Кафзэх уран-ториыевым метадам атрыманы ўзрост каля 80 тыс. гадоў, уран-пратакцініевым метадам — узрост каля 94 тыс. гадоў[8].