Артыкул трэба цалкам перапісаць. На старонцы размоў могуць быць тлумачэнні. |
Радаслаў Калета (польск.: Radosław Kaleta[1]) — польскі беларусіст, паланіст, мовазнаўца, настаўнік, выкладчык, рэдактар, загадчык кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (з 2019 г.), cуарганізатар курсаў польскай мовы для беларусаў[2].
Навуковыя зацікаўленні: параўнальная лінгвістыка, перакладазнаўства, сучасныя польска-беларускія моўныя кантакты, гісторыя беларускага правапісу, культура мовы, польская і беларуская мова як замежная (глотадыдактыка), сацыялінгвістыка, лексікалогія і лексікаграфія.
2021 - прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
2019 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт прыкладной лінгвістыкі, кафедра беларусістыкі, доктарская дысертацыя пра беларускую мову як замежную (на прыкладзе палякаў, якія вывучаюць беларускую) «Błędologia w glottodydaktyce białorutenistycznej»[3] («Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы»[4]). Гэта першая манаграфія прысвечаная цалкам беларускай мове як замежнай, дзе аўтар папулярызуе тэрмін беларусістычная глотадыдактыка і развівае тэорыю моўных памылак, так натуральных пры вывучэнні замежных моў.
2012 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт прыкладной лінгвістыкі, кафедра беларусістыкі, кандыдацкая дысертацыя «Białorusko-polska homonimia międzyjęzykowa» («Беларуска-польская міжмоўная аманімія», навуковы кіраўнік д.ф.н. Ніна Баршчэўская, праф. ВУ)
2009 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт паланістыкі (Цэнтр польскай мовы і культуры для замежнікаў «Палонікум»), магістр, магістарская праца датычыла выкладання беларусам польскай мовы як замежнай (навуковы кіраўнік д.ф.н. Пётр Гарнцарак). Галоўныя спэцыялізацыі — выкладаньне польскай мовы як замежнай, карэктура і выдавецкая дзейнасьць.
2007 — Варшаўскі ўніверсітэт, факультэт прыкладной лінгвістыкі і ўсходнеславянскіх філалогій, кафедра беларусістыкі, магістр (дыплом з адзнакай), тэма магістарскай працы напісанай на беларускай мове «Выбраныя марфалагічныя асаблівасці ў параўнанні двух правапісных стандартаў: тарашкевіцы і наркомаўкі» (навуковы кіраўнік д.ф.н. Ніна Баршчэўская). Галоўныя спэцыялізацыі — выкладанне беларускай мовы (педагагічныя практыкі ў беларускім ліцэі ў Гайнаўцы, 2006 г.)
2005 — Беларуская служба Польскага радыё — журналісцкая практыка (прыклад падрыхтаванага матэрыялу[5])
У 2007—2019 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве, Чэхіі надрукавалі яго 50 артыкулаў (15 па-беларуску, 3 па-расійску), 10 рэцэнзій, 2 справаздачы, 4 манаграфіі (1 як рэдактар), 1 падручнік па беларускай мове як замежнай для палякаў (рэдакцыя), 1 водгук на аўтарэферат кандыдацкай дысертацыі абароненай у БДУ.
На польскай мове выйшлі яго беларусазнаўчыя кнігі: «Беларуска-польская міжмоўная аманімія» (2014)[6], «Польска-беларуская глотадыдактычная ляпсалогія» (2015)[7], «Памылкалогія ў беларусістычнай глотадыдактыцы» (2018)[4], «Папулярная беларуская граматыка для іншаземцаў» (2021)[8]. Рэдагаваў таксама манаграфію «Беларусь у навуковым дыскурсе»[9], падручнік па беларускай мове для палякаў[10] і кнігу «Мова, літаратура і культура Беларусі цягам стагоддзяў»[11]. З’яўляецца заснавальнікам і рэдактарам часопіса «Беларуская мова як замежная»[12].
Прыняў удзел у 46 канферэнцыях (у тым ліку ў Беларусі, у БДУ, МДЛУ і АН, шмат разоў выступаў на пленарным пасяджэнні). У 2015 г. арганізаваў вялікую секцыю «Беларуская мова як замежная»[13] (10 удзельнікаў) на VІ-м Міжнародным кангрэсе беларусістаў. Прайшоў стажыроўкі і чытаў гасцінныя лекцыі сярод іншага ў Беларусі, у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (2015), Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (2017) і Інстытуце мовазнаўства Акадэміі Навук Беларусі (2019), а таксама ў Празе (2016) і ў Пецярбургу (2017).
У 2012—2015 гг. быў навуковым сакратаром беларусазнаўчага часопіса «Acta Albaruthenica»[14]. Рэцэнзент польскіх беларусазнаўчых часопісаў «Białorutenistyka Białostocka» і «Studia Białorutenistyczne». З 2014 г. сябра Таварыства беларускай мовы і Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
У 2013—2014 гг. супрацоўнічаў пры навуковым праекце кафедры беларусістыкі «Культурна-моўная спадчына Падляшша»[15].
На кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта ініцыяваў у 2015 г. адкрыццё Майстэрні беларусістычнай глотадыдактыкі[16], якая выдае з 2017 г. часопіс «Беларуская мова як замежная»[12][17].
14.10.2019 узнагароджаны памятным знакам У гонар 90-годдзя Інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[18] «за значны ўклад у распрацоўку праблем глотадыдактыкі, удасканаленне методыкі выкладання замежных моў». Узнагароду ўручыў акадэмік праф. Аляксандр Лукашанец.
Іншыя публікацыі даступныя ў Польскай навуковай бібліяграфіі[32].
Змест гэтага раздзела мае патрэбу ў чыстцы. Тэкст змяшчае шмат малаважных, неэнцыклапедычных ці састарэлых падрабязнасцей. Калі ласка, палепшыце артыкул у адпаведнасці з правіламі напісання артыкулаў. |
На яго працы спасылаліся аўтары наступных беларускамоўных артыкулаў:
Баршчэўская Н., 2013, Дасягненні Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, «Białorutenistyka Białostocka», т. 5, с. 486—487.
Баршчэўская Н., 2017, Польска-беларускія моўныя сувязі на працягу стагоддзяў, «Studia Białorutenistyczne», т. 11, с. 211—223.
Барысенка В. У., 2017, Вучэбна-метадычныя дапаможнікі па беларускай мове як замежнай. Дыяхранічны аспект, «Беларуская мова як замежная», № 1, с. 15-22.
Капылоў І. Л., 2016, Беларуска-польскія акадэмічныя мовазнаўчыя стасункі: гісторыя, сучаснасць і перспектывы, [у:] Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемадачыненні: ад гісторыі да сучаснасці. Зборнік навуковых артыкулаў, рэд. В. Курцова, Н. Снігірова, M. Jankowiak, M. Ostrówka, Мінск, с. 136—147.
Кустава В., 2010, «Не пераймайся, мама, я ў Варшаву!..», «Arche», № 4, с. 333—340.
Рамза Т. Р., 2018, Беларуская мова як замежная на філалагічным факультэце БДУ, [у:] Е. А. Пригодич (рэд.), Иностранные язкыки: иновации, перспективы исследования и преподавания. Материалы международной научно-практической конференции, Минск, 22-23 марта 2018 г., Минск, с. 51-67.
Сямешка Л., 2017, Беларуская мова як замежная ў кантэксце сучаснай адукацыйнай парадыгмы для выкладчыкаў беларускай мовы як замежнай і спецыялістаў па рабоце з замежнымі студэнтамі, Мінск.
Тычына М., 2009, Pan Cogito Збігнева Гэрбэрта і Алеся Разанава: традыцыяналізм і універсалізм, «Acta Albaruthenica», т. 9, с. 184—190.
Волкава Я. В., «Беларуская лінгвістыка» 2015, вып. 74, с. 166—167.
Свістунова М.,“Веснік БДУ. Серыя 4”, 2016, № 2, с. 144—146.
Барысенка В., Асаблівасці выкладання беаларускай мовы беларускамоўным навучэнцам (на матэрыяле метадычнага дапаможніка Р. Калеты «Польска-беларуская глотадыдактычная ляпсалогія», [у:] Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зб. арт., Беларусіка=Albaruthenica 37, пад рэд. І. Э. Багдановіч, М. І. Свістуновай, БДУ, Мінск 2016, с. 40-44[33].
Барысенка В., «Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology» 2017, № 2, с. 115—116[34].
Мячкоўская Н. Б., «Журнал Белорусского государственного университета. Филология = Journal of the Belarusian State University. Philology» 2017, № 3, s. 79-82[35].
Караткевіч І.І., „Беларуская лінгвістыка” 2020, вып. 84, с. 153[36].
Arche № 6 (57) — 2007. С. 201—202[37]
Arche № 12 (63) — 2007. С. 228—232[38]
Верш Валярыны Куставай «Здраньцьвеюць вусны — буду вачыма гаварыць…»[39] Верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы»
2015 СТВ — Міжнародная летняя школа беларусістыкі[40][41][42]
2016 Канал Культура Беларускага радыё[43]
2018 Радыё Свабода[44]
2019 Беларуская служба Польскага радыё[45]
2020 Беларуская служба Польскага радыё[46][47][48][49][50][51]
2021 Радыё Свабода[52]
2022 Радыё Свабода[53], Беларуская служба Польскага радыё[54], Радыё Ўнэт[55]