wd wp Пошук:

Касцёл Святога Гаштала

Касцёл Святога Гаштала (чэшск.: Kostel svatého Haštala) — адзін з найстарэйшых дзеючых храмаў Прагі, размешчаны на Гаштальскай плошчы (чэшск.: Haštalské náměstí), у гістарычным раёне Стара-Места.

Гісторыя

У XII стагоддзі на гэтым месцы стаяла трохнефная раманская базіліка, рэшткі якой былі выяўлены падчас археалагічных раскопак у 1990-х гадах. Першы пісьмовы ўспамін пра храм сустракаецца ў дакументах караля Вацлава I ад 21 сакавіка 1234 года, якія тычыліся кляштара Св. Францішка (цяпер святой Агнежкі Чэшскай)(руск.) бел.. Меркавана ініцыятарамі яе будаўніцтва былі нямецкія рыцары, але пісьмовых пацверджанняў гэтаму няма.

У XIV стагоддзі, у перыяд росквіту сярэдневяковай культуры, пачалося будаўніцтва новага гатычнага храма. Касцёл пацярпеў у час гусіцкага паўстання ў 1420 годзе і паводкі ў 1432 г., але неўзабаве быў адноўлены.

Касцёл з боку апсіды

У 1689 годзе храм атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні падчас пажару. Аднаўленнем пасля пажару ў 16891695 гг. кіраваў архітэктар Паўль Ігнац Баер(ням.) бел.. Так гатычны касцёл набыў некаторыя рысы стылю барока. Так жа змянілася форма даху, а на званіцы з’явіўся высокі ліхтар са шпілем.

У 20102012 гадах была праведзена поўная рэстаўрацыя касцёла, пасля якой у ім аднавіліся набажэнствы.

Архітэктура

Інтэр'ер касцёла

Касцёл Святога Гаштала ўяўляе сабой чатырохнефную базіліку з масіўнай трохпавярховай вежай, складзенай з бутавага каменя. Вежа размешчана ў паўднёва-заходнім вугле храма і ссунута адносна цэнтральнай восі, на верхняй пляцоўцы якой дагэтуль знаходзіцца звон Фларыян, адліты ў 1690 годзе мясцовым майстрам Ф. Шэнфельдам.

Роспіс на сцяне сакрыстыі
Галоўны алтар

Пасля 1730 г. храм вытрыманы галоўным чынам у стылі барока. Унутранае ўбранне касцёла Святога Гаштала лічыцца адным з самых каштоўных здабыткаў Прагі. На сценах сакрыстыі можна ўбачыць часткова захаваны роспіс 1375 года.

Галоўны алтар створаны ў 1731 годзе ў неарэнесансным стылі. Па баках табернакля знаходзяцца рэліквіі Святога Гаштала, у тым ліку яго чэрап, які падараваў храму Карл IV. Абраз святога стварыў Ёзеф Швайвль (Josef Schweiwl) у 1884 г. Статуі Св. Яна Хрысціцеля і Святога Яна Непамуцкага па баках алтара выкананы 1731 годзе Фердынандам Брокафам(руск.) бел..

Алавяная купель

Захавалася алавяная купель 1585 года, а таксама барочная мэбля касцёла.

Паводле царкоўнага падання ў касцёле знаходзіцца магіла святой Агнежкі Чэшскай. Археалагічныя даследаванні ў 2010 г. размешчаных тут рэштак гэтую версію не пацвердзілі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·XIV стагоддзе ў Празе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Касцёлы Прагі
Катэгорыя·Збудаванні Прагі ў стылі барока
Катэгорыя·Старэ-Места
Катэгорыя·Збудаванні Прагі ў гатычным стылі