wd wp Пошук:

Касумель

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Касуме́ль (ісп.: Cozumel) — востраў у Карыбскім моры каля паўвострава Юкатан. Уваходзіць у склад Мексікі. Плошча — 477,85 км². Насельніцтва — 73 193 чал. (2005 г.)

Геаграфія

Карта

Востраў Касумель месціцца на захадзе Карыбскага мора ў 1290 км на ўсход ад Мехіка, сталіцы Мексікі. Аддзелены ад паўвострава Юкатан пралівам Касумель (17 км). Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 44,81 км. Найбольшая шырыня — 16,51 км. Паверхня вострава плоская, складзена пераважна вапнякамі. Найвышэйшы пункт дасягае 14 м над узроўнем мора. Берагі нізкія. На поўдні і паўднёвым захадзе вылучаюцца каралавыя рыфы.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература на працягу года вагаецца ад +22,9 °C да +27,2 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1490 мм. Найбольш дажджлівыя месяцы — верасень і кастрычнік.

Прырода

Значная частка вострава Касумель пакрыта трапічнымі лясамі. Нягледзячы на значную вільготнасць, кіпрыя вапняковыя глебы хутка ўсмоктваюць дажджавую ваду, таму тут шырока распаўсюджана ксерафітная флора. Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі, яшчаркамі, кракадзіламі, некалькімі відамі сысуноў. Каля 10 відаў жывёл, у тым ліку мясцовыя ліса і янот, з’яўляюцца эндэмікамі. Багаты жывёльны свет навакольных рыфаў.

Для аховы дзікай прыроды на паўднёвым захадзе Касумеля створаны прыродны парк і марскі запаведнік.

Гісторыя

Індзейцы мая насялілі Касумель ў III ст. н. э. З іх мовы назва вострава перакладаецца як «зямля ластавак». Лічыцца, што на Касумелі знаходзіўся цэнтр шанавання багіні Іш-Чэль. Захаваліся руіны паселішчаў старажытных мая. У пачатку XVI ст. насельніцтва вострава складала каля 20 тысяч чалавек.

У 1518 г. востраў Касумель быў адкрыты іспанскімі канкістадорамі. У 1519 г. на ім спыняўся Эрнан Картэс. У 1520 г. адбылася эпідэмія воспы, пасля якой насельніцтва скарацілася да 186 мужчын і 172 жанчын. У сярэдзіне XVII ст. тубыльцы з-за нападаў піратаў былі вымушаны перасяліцца на Юкатан. Піраты выкарыстоўвалі бязлюдныя берагі вострава для часовых стаянак. Мясцовыя гісторыкі ўпэўнены, што тут спыняўся Генры Морган.

Зноў Касумель быў населены выхадцамі з Юкатана ў 1848 г. У другой палове XX ст. ён ператварыўся ў важны цэнтр турызму.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Мексікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Карыбскага мора
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта