wd wp Пошук:

Карэнга

Карэнга[1] (руск.: Каренга) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, правы прыток р. Віцім (басейн Лены). Даўжыня 366 км, плошча басейна 10 100 км². Бярэ пачатак у Ябланавым хрыбце; цячэ ў міжгорнай катлавіне. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход за 180 км ад вусця 16,5 м³/с. Разводдзе (з мая па верасень) з рэзкімі ваганнямі ўзроўню. Перамярзае з канца лістапада да сярэдзіны красавіка.

Зноскі

  1. карта Бураціі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Лены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Забайкальскага края
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара