wd wp Пошук:

Карэл ван Мандэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мандэр. Карэл ван Мандэр (нідэрл. Carel van Mander) (май 1548, Мёлебеке — 11 верасня 1606, Амстэрдам) — паэт, пісьменнік і мастак з Заходняй Фландрыі, аўтар «Кнігі аб мастаках».

Біяграфія

Да 1568 Карэл ван Мандэр быў чаляднікам ў генцкага мастака і паэта Лукаса дэ Херэ. У 1570 г. ён вярнуўся ў родны горад Мёлебеке і прысвяціў сябе драматургіі і паэзіі.

У 1573 г. Мандэр распачаў падарожжа ў Італію і пабываў у Фларэнцыі. У Тэрне Мандэр атрымаў заказ на фрэску на тэму варфаламееўскай ночы ў памяць пра забітага ў яе ходзе Гаспара дэ Каліньі. Гэтая фрэска з палацца Спада часткова захавалася да цяперашняга часу. У Рыме Мандэр пазнаёміўся і пасябраваў з Барталамеусам Шпрангерам.

Ў 1577 г. Мандэр працаваў у Базелі, пазней пераехаў у Крэмс і далей у Вену, дзе разам з Хансам Монтам працаваў над трыумфальнай аркай з нагоды прыбыцця ў горад кайзера Рудольфа II у ліпені 1577

Наведаўшы Нюрнберг, Карэл ван Мандэр вярнуўся ў Мёлебеке, аднак з-за рэлігійных пераследаў менанітаў, да якіх належаў Мандэр і яго сям’я, быў вымушаны бегчы ў Харлем, дзе пражыў 20 гадоў. Тут разам з галандскім мастаком Карнелісам Карнелісенам ён заснаваў акадэмію жывапісу. Вучнем Карэла ван Мандэра ў Харлеме быў Франс Халс.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Karel van (I) Mander
  3. Karel I Van Mander The Elder // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118781529 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Пісьменнікі Фландрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Мастакі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Аўдэкерк у Амстэрдаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нідэрландскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Старой царкве ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Нідэрландскамоўныя паэты
Катэгорыя·Постаці нідэрландскага мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Паэты Фландрыі
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1606 годзе
Катэгорыя·Мастакі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй Фландрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1548 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак