wd wp Пошук:

Карл Тэадор Ясперс

Карл Тэадор Ясперс (ням.: Karl Theodor Jaspers; 23 лютага 1883, Ольдэнбург - 26 лютага 1969, Базель, Швейцарыя) — нямецкі філосаф, псіхолаг і псіхіятр, адзін з галоўных прадстаўнікоў экзістэнцыялізму.

3 1908 асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 прафесар філасофіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1937 адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945. 3 1948 выкладаў у Базельскім універсітэце.

У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Усеагульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю. А. Стрындберг, В. ван Гог, Ф. Ніцшэ).

У 1920—30-я г. К. Ясперс стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асноўныя катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі К. Ясперса паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасофстваванне аб экзістэнцыі паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека К. Ясперс разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філасофскай веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым вопыце любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці.

К. Ясперс стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гістарычнай цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); старажытныя культуры; «вось сусветнага часу» (VIII—II ст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусветная гісторыя; станаўленне навукова-тэхнічнай цывілізацыі («Еўропа XVII—XX ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Karl Jaspers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Ясперс Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  5. The Life of Hannah Arendt

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ольдэнбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Pour le Mérite
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швейцарыі
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра філосафаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Базелі