.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Карл (Чарлі) Май (ням.: Karl (Charly) Mai; 27 ліпеня 1928 — 15 сакавіка 1993) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1954 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ.
Большую частку кар’еры Май выступаў за «Гройтэр Фюрт» — усяго правёў за гэту каманду 400 матчаў. У 1958—1961 гадах таксама выступаў за мюнхенскую «Баварыю», а завяршаў кар’еру футбаліста ў сціплых камандах Швейцарыі і Аўстрыі. У 1950 годзе разам з «Фюрт» выйграў чэмпіянат Оберлігі Зюд.
Карл Май быў гульцом асноўнага складу на пераможным для зборнай ФРГ чэмпіянаце свету ў Швейцарыі 1954 года. У фінале чэмпіянату свету Маю ўдалося нейтралізаваць дзеянні Шандора Кочыша, які забіў на турніры да таго моманту ўжо 11 галоў. Зеп Хербергер надзвычай цаніў гульнявы стыль Чарлі Мая, якога ён параўноўваў з гульцом зборнай Германіі 1930-х гадоў Андрэасам Купферам.
Свой адзіны гол за зборную Карл Май забіў 28 мая 1955 года. Гэта быў пераможны гол у таварыскім матчы супраць Ірландыі. Усяго за зборную ФРГ ён правёў 21 матч. У 1958 годзе выступаў таксама за другую зборную ФРГ.
Пасля заканчэння кар’еры футбаліста Карл Май стаў трэнерам. Ён узначальваў «Інгальштат» у сезоне 1963/1964 ў Рэгіянальнай лізе Зюд. Далей засяродзіўся на працы з аматарскімі камандамі: ESV Ingolstadt (1964/1965), MTV Ingolstadt (1965-1967), Wacker München (1969, фіналіст аматарскага чэмпіянату), FC Deisenhofen, SV 73 Nürnberg. Таксама працаваў школьным настаўнікам фізкультуры ў родным горадзе Фюрт.
Быў жанаты з 1952 года, шлюб быў бяздзетным. З 1975 перанёс 6 аперацый, у асноўным звязаных з страўнікава-кішачным трактам. У пачатку 1990-х яму выдалілі правае лёгкае. Памёр у 1993 годзе ад лейкеміі ва ўзросце 64 гадоў.
У 2004 годзе спартыўнаму комплексу яго роднага клуба «Гройтэр Фюрт» было нададзена імя Чарлі Мая.