У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзіберг. Карл Карлавіч Дзіберг ((руск.: Карл Карлович Диберг,ням.: Karl Christian Dieberg; 5 (17) студзеня 1826, Таллінн — 14 (26) лістапада 1893, Мінск)) - беларускі медык і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны (1852).
З 30 снежня 1870 года[1] заняў пасаду мінскага ўрачэбнага інспектара і працаваў на ёй прынамсі да 1887 года[2].
У 1883 годзе звярнуў увагу на перапаўненне левай паловы сэрца і асабліва левага страўнічка(руск.) бел. крывёю са згорткамі пры халадавой смерці(руск.) бел.[3]. Цяпер гэту з’яву ў судова-медыцынскай практыцы называюць прыкметай Блосфельда-Дзіберга-Райскага[3][4].
Узначальваў Мінскае музычнае таварыства[5].