wd wp Пошук:

Карл Густаў Масандэр

Карл Густаў Масандэр (шведск.: Carl Gustaf Mosander; 10 верасня 1797, Кальмар — 15 кастрычніка 1858, Дротнінгхальм, лен Стакгольм) — шведскі ўрач і хімік. Першаадкрывальнік лантана (1839), эрбія (1843), тэрбія (1843).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 верасня 1797 года ў Кальмары, дзе і пайшоў у школу. У 12 гадоў хлопчык пераехаў з маці ў Стакгольм, дзе пачаў навучацца аптэчнай справе. У 1817 годзе здаў экзамены на аптэкара. Працуючы аптэкарам, зацікавіўся медыцынай і ў 1824 годзе паступіў у Каралінскі інстытут, які скончыў са ступенню магістра хірургіі у 1824 годзе. Пасля заканчэння інстытута на працягу некалькіх гадоў служыў ваенным хірургам.

Па завяршэнні хірургічнай кар’еры, становіцца выкладчыкам хіміі ў Каралінскім інстытуце і асістэнтам у мінералагічнай калекцыі Шведскага музея натуральнай гісторыі. Навучаўся і доўгі час жыў у кватэры Ёнса Берцэліуса. З 1832 года быў яго асістэнтам, а пасля адстаўкі — у 1836 годзе робіцца пераемнікам на пасадзе прафесара хіміі і фармакалогіі Каралінскага інстытута.

У 1826 годзе Масандер выказаў здагадку, што ў цэрыевай зямлі, акрамя цэрыю, змяшчаецца аксід іншага элемента, пасля чаго пачаў даследаванне злучэнняў цэрыю. У 1833 годзе Карл Густаў Масандэр быў абраны членам Каралеўскай шведскай акадэміі навук.

У 1839 годзе, вывучаючы злучэння цэрыю, выяўляе лантан, у выніку даследавання ўзораў нітрату цэрыю, якія часткова расклаліся. У 1839 годзе паведамляе пра адкрыццё яшчэ аднаго элемента «дыдыма». Аднак у 1885 годзе аўстрыйскі хімік Карл Аўэр фон Вельсбах паказаў, што дыдым з’яўляецца сумессю двух рэдказямельных элементаў — неадыму і празеадыму.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Carl Gustaf Mosander — 1917.
  2. 1 2 Carl Gustaf Mosander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nordisk familjebok: konversationslexikon och realencyklopedi / пад рэд. B. Meijer, T. Westrin, Ruben G:son Berg et al. — 2 — Stockholm: 1900. Праверана 5 студзеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Медыкі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Выпускнікі Каралінскага інстытута
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Хімікі Швецыі
Катэгорыя·Ваенныя ўрачы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1858 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі хімічных элементаў
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1797 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Кальмар
Катэгорыя·Асобы