wd wp Пошук:

Карл Генрых Эміль Кох

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кох.

Карл Генрых Эміль Кох (18091879, ням.: Karl (Carl) Heinrich Emil (Ludwig) Koch) — нямецкі батанік-дэндролаг.

Біяграфія

Спачатку Кох вывучаў медыцыну ў Іене, але галоўным чынам займаўся батанікай і ў 1834 г. выступіў у Іене прыват-дацэнтам батанікі.

У 1836 г. Кох распачаў падарожжа на Усход, наведаў Каўказ, Мінгрэлію да Батумі, паўночную частку Арменіі, Персідскае пласкагор’е і Арарат. Галоўнай мэтай гэтага падарожжа было вызначэнне радзімы пладовых дрэў. З гэтага падарожжа Кох вярнуўся ў 1838 г. праз Санкт-Пецярбург з багатымі калекцыямі; вынікі падарожжа ён апублікаваў у сачыненні: «Reise durch Russland nach dem Kaukas. Isthmus» (2 тома, Штутгарт, 184243).

У 1843 г. Кох, пры садзейнічанні Фрыдрыха Вільгельма IV і берлінскай акадэміі навук, распачаў другое падарожжа на Усход. Ён наведаў Пантыйскае пласкагор’е, мясцовасці вакол Ардагана і Эрзерума і ўсходнюю частку вобласці, якая прылягае да Еўфрата. Апісанне гэтага падарожжа склала 3 тамы сачынення: «Wanderungen durch dem Orient» (Веймар, 184647). Перасяліўшыся ў 1847 г. у Берлін, Кох прызначаны экстраардынарным прафесарам дэндралогіі ва ўніверсітэце, у 1878 г. ён прызначаны дырэктарам берлінскага батанічнага саду.

Сачыненні

Галоўным сачыненнем яго лічыцца «Dendrologie» (3 тамы, Эрланген, 18691872); акрамя таго, ім надрукаваны наступныя сачыненні: «Das natürliche System des Pflanzenreichs nachgewiesen in der Flora von Jena» (1839), «Beiträge zu einer Flora des Orientes» (Берлін, 18481851), «Hortus dendrologicus» (1853), «Die botanischen Gärten» (Берлін, 1860), «Die deutschen Obstgehölze» (Штутгарт, 1876). З 1857 па 1872 г. Кох выдаваў часопіс: «Wochenschrift für Gärtnerei und Pflanzenkunde».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  2. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веймары
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1879 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ