wd wp Пошук:

Айзпутэ

Айзпутэ (лат.:  Aizpute, ням.: Hasenpoth) — горад у заходняй Латвіі, знаходзіцца ў гістарычным рэгіёне Курляндыя. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзпуцкага края. Праз горад цячэ рака Тэбра. Айзпутэ аддалены ад Ліепаі на 50 км на паўночны ўсход. Колькасць насельніцтва налічвае каля 5,1 тыс. чалавек.

Гісторыя

У 1248 годзе на месцы будучага Айзпутэ крыжакамі быў пабудаваны замак, а ў 1378 годзе паселішча атрымала Магдэбургскае права. З 1611 да 1795 года горад знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай, але пасля падзелаў трапіў у склад Курляндскай губерні Расійскай імперыі. У гэтыя часы горад меў назву Газенпот. Сучасная назва была атрымана ў 1917 годзе.

Славутасці

Царква Святога Іаана

Транспарт

Аўтадарогі

Праз Айзпутэ праходзіць рэгіянальная аўтадарога P112 Кулдыга — Айзпутэ — Лічы.

Да Айзпутэ падыходзяць рэгіянальныя аўтадарогі P115 Айзпутэ — Калвэнэ(лат.) бел. і P117 Скрунда — Айзпутэ.

Міжгароднае аўтобуснае паведамленне

Асноўныя маршруты Айзпутэ — Скрунда — Салдус — Рыга; Айзпутэ — Кулдыга — Тукумс — Рыга; Айзпутэ — Кулдыга — Талсі; Айзпутэ — Скрунда — Кулдыга; Айзпутэ — Гробіня — Ліепая.

Зноскі

  1. Vietvārdu datubāze(лат.)
  2. Кніга паштовых індэксаў Латвіі(лат.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Латвіі
Катэгорыя·Айзпуцкі край
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96