wd wp Пошук:

Карла Мензэ

Карла Мензэ (ням.: Carlo Mense; 13 мая 1886, Райнэ — 11 жніўня 1965, Кёнігсвінтэр) — нямецкі мастак — экспрэсіяніст, прадстаўнік такіх плыняў у германскім жывапісе XX стагоддзя, як рэйнскі экспрэсіянізм і новая рэчыўнасць, прафесар мастацтваў.

Пасля ўступлення ў шлюб у 1919 годзе з Верай Баске майстар часта прыязджае і падоўгу жыве ў Мюнхене, дзе быў блізка знаёмы з Паўлем Клее, Оскарам Какошкам, Георгам Шрымпфам, Аляксандрам Канальтам. У 1920—1925 гадах здзяйсняе паездку ў Італію. У 1925 годзе К. Мензэ ўдзельнічае ў выставе «Новая рэчыўнасць» у мастацкім музеі Мангейма. У тым жа годзе ён становіцца прафесарам Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Брэслау (цяпер — Уроцлаў), дзе ўстанаўлівае сяброўскія адносіны з такімі мастакамі, як Оскар Шлемер і Оскар Мол. Пасля закрыцця Акадэміі ў Брэслау ў 1932 годзе і атрымання ў 1933 годзе Рымскай прэміі К. Мензэ з’яжджае ў Рым, дзе працуе пры Нямецкай акадэміі Віла Масіма.

У 1937 годзе, падчас кампаніі нацыянал-сацыялістаў супраць т. зв. дэгенератыўнага мастацтва, 37 работ К. Мензэ былі канфіскаваны з нямецкіх музеяў і знішчаны. Сам жа мастак у якасці афіцэра германскай арміі быў прызваны на фронт. Пасля таго, як пры бамбардзіроўцы Кёльна была знішчана яго рабочая майстэрня, мастак жыў у Бад-Гонефе. Да яго 70-годдзя ў 1956 годзе прайшла персанальная выстаўка яго палотнаў у Кёнігсвінтэры. У 1961 годзе К. Мензэ быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі перад ФРГ».

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Carlo Mense // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Германіі
Катэгорыя·Мастакі Германіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Германіі
Катэгорыя·Памерлі 11 жніўня
Катэгорыя·Мастакі-экспрэсіяністы Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў